Франсіска Салана Лопес (; , , — ) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Парагвая.
Узначаліў першае парагвайскае пасольства ў Еўропу (1853—1854), у час якога адстойваў эканамічны і палітычны суверэнітэт краіны. Прэзідэнт у 1862—1870 гг.; заахвочваў развіццё нацыянальнай эканомікі і культуры, абмежаваў буйное землеўладанне. У 1865—1870 гг. у час вайны Парагвая з кааліцыяй Аргенціны, Бразіліі і Уругвая (гл. Парагвайская вайна) камандаваў парагвайскай арміяй і паказаў сябе таленавітым палкаводцам. Загінуў у баі.
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Парагвая