Гуа́яс () — рака ў заходнім Эквадоры, упадае ў Гуаякільскі заліў Ціхага акіяна. Рака дала назву правінцыі Гуаяс, на ёй стаіць адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы эквадорскі горад Гуаякіль.

Рака Гуаяс намалявана на гербе Эквадора.

Рака бярэ свой пачатак ля падножжа вулкана Чымбараса.

Даліна ракі Гуаяс цягнецца ў мерыдыяльным кірунку ля падножжа Анд і аддзелена ад узбярэжжа Ціхага акіяна.

Катэгорыя:Рэкі Эквадора