«Шчомысліца» () — планаваная станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Пачаць будаўніцтва планавалі спачатку ў 2013, потым у 2014 і 2015 гадах. Станам на верасень 2022 года будаўніцтва станцыі не плануецца, бо забудова мікрараёна ў Шчомысліцы была адменена і станцыя не будзе мець дастатковай пасажырскай плыніhttps://web.archive.org/web/20160305032833/http://minsk.gov.by/ru/news/new/2013/09/12/1926/. Названа ад вёскі Шчомысліца і аднайменнага планаванага мікрараёна.
Гісторыя У 2009 годзе планавалася, што вёска і вакольная тэрыторыя стане новым жылым мікрараёнам Мінска, да ўзвядзення якога прыступяць у 2011 годзе. Раён-новабудоўля быў разлічаны на 50 тыс. чалавек. У канцы 2013 года планавалася ўвесці ў эксплуатацыю новую станцыю Мінскага метрапалітэна — «Шчомысліца», якая будзе ісці за станцыяй «Малінаўка». Таксама меркавалася будаўніцтва новага нацыянальнага футбольнага стадыёна на 30 тыс. месцаў з магчымасцю трансфармацыі да 40 тыс. месцаў. Побач са стадыёнам прадугледжвалася пабудаваць Нацыянальны выставачны цэнтр. Пасля змен у генеральным плане Мінска ў 2015 годзе гэты праект быў адменены.
Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Маскоўская лінія метро (Мінск)