Франсуа́ Бушэ́ (; ) — французскі мастак. Яскравы прадстаўнік мастацкай культуры ракако.
Творчасць Зазнаў уплыў А. Вато. Пісаў плафоны, пано, карціны з міфалагічнымі, пастаральнымі і жанравымі сцэнамі, партрэты, ідылічныя пейзажы («Від у ваколіцах Бавэ», «Геркулес і Амфала», «Купанне Дыяны», 1742), выконваў эскізы шпалераў, тэатр, дэкарацыі. У позніх творах узмацніліся дэкаратыўнасць, эротыка, «фарфоравасць» фігур.
Манументальна-дэкаратыўныя работы ў інтэр’ерах палацаў Версалю і Шуазі, гатэля «Субіз» (1738), Нацыянальнай бібліятэкі (1743—1746), палаца Марлі і Стакгольмскага палаца (1747).
З 1765 дырэктар Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы і «першы жывапісец караля».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Экслібрысісты