Пайсанду () — трэці па насельніцтве горад Уругвая, найбуйнейшы горад і адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Пайсанду.

Гісторыя Горад быў заснаваны ў 1749 годзе як форт езуітаў на беразе ракі Уругвай. У 1865 годзе горад стаў адной з арэн барацьбы уругвайцаў пад правадырствам генерала Леандра Гомеса супраць уварвання Бразіліі.

Геаграфія Горад размешчаны за 378 км на паўночны захад ад Мантэвідэа на беразе ракі Уругвай, якая служыць мяжой паміж Уругваем і Аргенцінай. З аргенцінскай правінцыяй Энтрэ-Рыас, а дакладней з горадам Калон (21 тыс. жыхароў) Пайсанду звязвае 334-метровы мост Генерала Хасэ Арцігаса, адкрыты ў 1975 годзе.

Катэгорыя:Гарады Уругвая