__NOTOC__

23 лістапада — трыста дваццаць сёмы (трыста дваццаць восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1793: Рашэннем Гарадзенскага сойма скасавана дзеянне Канстытуцыі 3 мая і створаных на яе аснове органаў улады. 1793: Жамойцкае староства ВКЛ пераўтворана ў Жамойцкае ваяводства. 1906: У Вільні выйшаў першы нумар беларускай газеты «Наша Ніва». 1924: The New York Times апублікавала доказы Эдвіна Хабла, аб тым, што туманнасць Андрамеды, якая раней лічылася часткай Млечнага Шляху, на самай справе з’яўляецца іншай галактыкай. 1944: Сфарміравана 1-я дывізія Рускай вызваленчай арміі. 1953: Уведзена ў эксплуатацыю Асіповіцкая ГЭС на рацэ Свіслачы. 1959: Прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь дэкларуе лозунг «Еўропа ад Атлантыкі да Урала». 1959: Крывіцкае навуковае таварыства атрымала правы культурнай і навуковай установы ў ЗША. 1990: Першая выключна жаночая (12 расіянак, 3 амерыканкі, японка) экспедыцыя дасягнула на лыжах Паўднёвага полюса. 2007: Мінскай вобласці нададзены герб і сцяг.

Нарадзіліся 912: Атон I Вялікі, герцаг Саксоніі, кароль Усходне-Франкскага каралеўства, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, кароль Італіі (пам. 7.5.973) 1221: Альфонса X (Альфонса Мудры), кароль Леона і Кастыліі (з 1252) 1798: Франц Тэабальд Хорні, нямецкі мастак 1869: Вальдэмар Поўльсен, дацскі фізік, інжынер 1871: Уладзімір Тэраўскі, беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст (пам. 10.11.1938) 1876: Шарль Дзюфрэн, французскі мастак 1898: Радзівон Маліноўскі, савецкі военачальнік і дзяржаўны дзеяч (пам. 31.3.1967) 1906: Бэці Альвер, эстонская паэтка, празаік, перакладчыца (пам. 27.2.1989) 1921: Отамар Крэйча, чэшскі акцёр і рэжысёр 1936: Матс Траат, эстонскі пісьменнік 1941: Франка Нера, італьянскі акцёр 1953: Стывен Балбус, амерыкана-брытанскі астрафізік 1955: Людавіка Эйнаўдзі, італьянскі кампазітар 1957: Алена Сідарава, беларуская актрыса 1958: Аляксандр Дабравольскі, беларускі палітык 1966: Міхась Скобла, беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст

Памерлі 955: Эдрэд, кароль Англіі 1682: Клод Ларэн, французскі мастак 1774: Готфрыд Бернхард Гёц, нямецкі мастак 1833: Жан-Батыст Журдан, маршал Францыі 1848: Джон Бараў, 1-ы баранет, англійскі падарожнік, палітык 1937: Джордж Альберт Буленджэр, бельгійска-брытанскі заолаг 1946: Артур Гарфілд Даў, амерыканскі мастак 1970: Яўген Цікоцкі, беларускі кампазітар (нар. 26.12.1893) 1990: Роальд Даль, англійскі пісьменнік 2002: Раберта Себасцьян Мата, чылійскі мастак 2004: Рафаэль Эйтан, ізраільскі ваенны і палітычны дзеяч 2006: Філіп Нуарэ, французскі акцёр

Святкуюць : Дзень святога Георгія Перамаганосца : Дзень дарожнай паліцыі : Дзень воінаў : Дзень Рудольфа Майстэра : Дзень удзячнасці працы

Л23