__NOTOC__ 24 верасня — дзвесце шэсцьдзесят сёмы (дзвесце шэсцьдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 622: Прарок Мухамад скончыў перасяленне з Меккі ў Медзіну. 787: Пачаўся Другі Нікейскі сабор, які стаў сёмым сусветным саборам. 1706: У ходзе Паўночнай вайны падпісаны Альтранштацкі мір, паводле якога Аўгуст Моцны выракся стальца Рэчы Паспалітай. 1799: Штурм перавала Сен-Гатард (Альпы) войскамі А. Суворава падчас Швейцарскага паходу. 1801: Усходняя Грузія далучана да Расійскай імперыі. 1852: Француз Анры Жыфар здзейсніў першы палёт на дырыжаблі. 1948: Заснавана кампанія «Honda». 1955: Зацверджаны гімн Беларускай ССР. 2000: Рэрферэнум у Францыі ўхваліў скарачэнне тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта з сямі да пяці гадоў.
Нарадзіліся 1501: Джэралама Кардана, італьянскі матэматык (пам. 1576) 1641: Станіслаў Незабітоўскі, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст (пам. 1717) 1739: Рыгор Пацёмкін, рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, дыпламат, генерал-фельдмаршал 1775: Джон Маршал, амерыканскі дзяржаўны дзеяч 1770: Ёханес Елгерхейс, нідэрландскі мастак і акцёр 1801: Міхаіл Астраградскі, рускі матэматык і механік (пам. 1862) 1807: Тэадор Хоземан, нямецкі мастак 1815: Альбіна Габрыэля Пузына, пісьменніца і мемуарыстка 1821: Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт, мастак і скульптар (пам. 1883) 1878: Юзаф Эдвард Пузына, польскі гісторык, пісьменнік, паэт 1885: Артур Лемба, эстонскі кампазітар 1896: Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амерыканскі пісьменнік 1899: Уільям Добел, аўстралійскі мастак 1904: Мар'ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч (пам. 25.9.1983) 1923: Раўль Бот, амерыканскі матэматык 1949: Педра Альмадовар, іспанскі кінарэжысёр і пісьменнік, сцэнарыст і прадзюсар 1952: Таццяна Ліхачова, беларуская актрыса 1954: Станіслаў Суднік, беларускі пісьменнік, журналіст 1957: Лайман Пейдж, амерыканскі фізік 1958: Сяргей Чыгрын, беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст 1961: Джон Логан, амерыканскі драматург, сцэнарыст
Памерлі
366: Ліберый, Папа Рымскі 768: Піпін Кароткі, кароль франкаў 1046: Герард Венгерскі, асветнік Венгрыі 1143: Інакенцій II, Папа Рымскі 1435: Ізабела Баварская, каралева Францыі 1541: Парацэльс, алхімік, лекар, навуковец 1545: Альбрэхт Брандэнбургскі, архібіскуп магдэбургскі і майнцкі 1621: Ян Караль Хадкевіч, вялікі гетман літоўскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай (нар. 1560) 1735: Петр Брандль, чэшскі мастак 1802: Аляксандр Радзішчаў, рускі пісьменнік (нар. 1749) 1812: Пётр Баграціён, рускі палкаводзец 1904: Міхаіл Загоскін, рускі пісьменнік (нар. 1830) 1930: Ота Мюлер (мастак) 1945: Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізік 1977: Мірзо Турсун-задэ, таджыкскі паэт 1986: Філафей (Нарко), іерарх БАПЦ (нар. 21.2.1905) 2004: Франсуаза Саган, французская пісьменніца (нар. 21.6.1935) 2007: Вольфганг Панофскі, амерыканскі фізік 2017: Жызель Казадсю, французская актрыса 2026: Марына Уладзі, французская актрыса
Святкуюць Міжнародны дзень караваншчыка, заснаваны Міжнароднай асацыяцыяй па рацыяналізацыі транспартна-грузавых аперацый (ICHCA) у 1995 годзе. Гвінея-Бісау, Дзень рэспублікі (Дзень незалежнасці). Дамініканская Рэспубліка, Дзень Святой Мерседэс Камбоджа, Дзень канстытуцыі. Паўднёвая Карэя, Паўночная Карэя, Дзень ураджаю.
924