__NOTOC__
23 сакавіка — 82-і (83-і ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1059: Адбылася каранацыя сямігадовага Філіпа I як караля Францыі 1169: Саладзін стаў вялікім візірам Егіпта 1430: Жанна д’Арк надыктавала ліст, які заклікаў да выступлення крыжаноснай арміі супраць гусітаў да таго часу, пакуль гусіты не вярнуцца да каталіцкай веры. 1918: Германія прызнала незалежнасць Літвы. 1933: Адольф Гітлер атрымлівае надзвычайныя паўнамоцтвы ад Рэйхстагу Германіі. 1956: Пакістан становіцца першай ісламскай рэспублікай у свеце. 1976: Уступіў у сілу Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. 1983: Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган абвясціў пра пачатак «Стратэгічнай абарончай ініцыятывы», накіраванай на стварэнне сістэмы супрацьракетнай абароны ў космасе. 1990: Заснаванне Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. 1991: У Мінску пачаўся II з’езд Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне». 1996: Першыя непасрэдныя прэзідэнцкія выбары на Тайвані. 2007: У Самалі збіты самалёт Іл-76 беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт» (гл. Катастрофа Іл-76 у Магадзіша).
Нарадзіліся 1874: Анры Шарль Манген, французскі мастак 1893: Оскар Нерлінгер, нямецкі жывапісец 1895: Васіль Сташэўскі, беларускі драматург, перакладчык, празаік. (пам. 29.11.1937) 1900: Эрых Фром, нямецка-амерыканскі філосаф, сацыяльны псіхолаг (пам. 8.3.1980) 1903: Алена Кабішчар-Якерсон, савецкі жывапісец і графік (пам. 19.11.1990) 1905: Джаан Кроўфард, амерыканская актрыса (пам. 10.5.1977) 1906: Леа Грундзіг, нямецкая мастачка 1906: Ісак Любан, беларускі кампазітар 1907: Хаслер Уітні, амерыканскі матэматык 1910: Акіра Курасава, японскі кінарежысёр, прадзюсар і сцэнарыст (пам. 6.9.1998) 1916: Рэмігіус Нецэр, нямецкі мастак 1923: Уга Таньяцы, італьянскі акцёр 1948: Генадзь Пашкоў, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст 1956: Жазэ Мануэл Барозу, партугальскі палітычны дзеяч 1976: Керы Расел, амерыканская актрыса 2001: Анна Хол, амерыканская лёгкаатлетка
Памерлі 1555: Юлій III, Папа Рымскі (нар. 10.9.1487) 1661: Пітэр дэ Малейн, нідэрландскі мастак 1662: Адам Саковіч, дзяржаўны дзеяч ВКЛ 1801: Павел I, імператар расійскі 1842: Стэндаль, французскі пісьменнік (нар. 23.1.1783) 1849: Андрэс Мануэль дэль Рыа, іспанскі і мексіканскі хімік 1942: Антон Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, навуковец, выдавец (нар. 17(29).1.1884) 1942: Сяргей Законнікаў, беларускі паэт 1957: Леслі Патрык Аберкрамбі, англійскі архітэктар 1978: Рыгор Шырма, збіральнік і прапагандыст беларускай народнай песні, народны артыст БССР (нар. 20.1.1892) 2007: Пол Джозеф Коэн, амерыканскі матэматык 2011: Элізабэт Тэйлар, англа-амерыканская актрыса 2014: Адольфа Суарэс, прэм’ер-міністр Іспаніі 2015: Лі Куан Ю, першы прэм’ер-міністр Рэспублікі Сінгапур, адзін з бацькоў сінгапурскага «эканамічнага цуда» (нар. 16.9.1923)
Святкуюць — Дзень Пакістана
323