Канстанцін (лац. Constantin PP.; 664 — 9 красавіка 715) — Папа Рымскі з 25 сакавіка 708 да 9 красавіка 715. Па нацыянальнасці сірыец. Здзейсніў падарожжа ў Канстанцінопаль, дзе абмеркаваў з Юстыніянам II магчымасць зацвярджэння пастаноў Трульскага сабора. Пасля забойства Юстыніяна Канстанцін адмовіўся прызнаваць імператара-манафеліта Філіпіка.
Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы VIII стагоддзя