Ян XIII (; каля 938 — 6 верасня 972, Рым) — Папа Рымскі з 1 кастрычніка 965 да 6 верасня 972.

Біяграфія Рымлянін, сын Іаана з роду Крэсчэнца і Феадоры з роду графаў Тускулумскіх. Быў епіскапам Нарніі. Неўзабаве пасля абрання Папам Ян быў выгнаны рымскай шляхтай і вярнуў свой трон толькі з дапамогай Атона I Вялікага. Заснаваў архіепіскапства ў Мекленбургу. 25 снежня 967 г. каранаваў Атона II Рудога суправіцелем імператара.

Катэгорыя:Папы Рымскія