thumb|Пляж Маслін-Біч (Maslin Beach), як і практычна ўсе пляжы Адэлаіды, размешчаны на беразе заліва Сент-Вінсент Сент-Ві́нсент () — вялікі заліў у паўднёвай частцы Аўстраліі, на тэрыторыі штата Паўднёвая Аўстралія. Абмежаваны двума паўвостравамі: паўвостравам Ёрк з захаду і паўвостравам Фларо з паўднёвага ўсходу. На паўднёвым захадзе, ля выхаду з заліва ў Індыйскі акіян, знаходзіцца востраў Кенгуру.

Шматлікія прыгарады сталіцы Паўднёвай Аўстраліі, Адэлаіды, раскінуліся ўздоўж усходняга берага заліва; уласна Адэлаіда (цэнтральная адміністрацыйная адзінка) знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад берага. Іншымі буйнымі населенымі пунктамі на заліве з'яўляюцца: Ардрасан, Порт-Уэйкфілд, Ідытберг і Порт-Вінсент.

Спасылкі

Friends of Gulf St Vincent

Катэгорыя:Залівы Аўстраліі Катэгорыя:Паўднёвая Аўстралія Катэгорыя:Залівы Індыйскага акіяна