Мяце́ж Глі́нскіх — выступленне групы князёў пад кіраўніцтвам Міхаіла Львовіча Глінскага ў 1508 годзе, якое стала вынікам барацьбы за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж дзвюма групоўкамі шляхты ў апошнія гады княжання Аляксандра ЯгелончыкаГрыцкевіч А. Глінскіх мяцеж 1508 // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 535. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4. Непасрэднай прычынай пачатку мяцяжу стала адхіленне ад пасад Міхаіла Глінскага новым вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым пад уплывам чутак, распаўсюджаных асабістым ворагам Глінскага Янам Забярэзінскім. Пасля няўдачы мірнага вырашэння справы ў судзе Глінскі і яго прыхільнікі, якімі пераважна былі члены клана Глінскіх, паднялі мяцеж. Праз некаторы час мяцежнікі перайшлі на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III, тым самым змяніўшы сутнасць выступлення, ператварыўшы яго ў частку маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў. Агульная няўдача дзеянняў мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў прывяла да таго, што згодна з мірным дагаворам, Глінскія і іх прыхільнікі атрымалі права выехаць у Маскву з усёй рухомай маёмасцю, але іх уладанні былі канфіскаваныя.
Ход падзей Вялікае княства Літоўскае напярэдадні мяцяжу У пачатку XVI стагоддзя Вялікае Княства Літоўскае знаходзілася ў цяжкім становішчы. У выніку вайны з Маскоўскай дзяржавай 1500—1503 гадоў яно страціла значную частку сваёй тэрыторыіСагановіч Г. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500-1503 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. — С. 370—371. ISBN 985-11-0314-4.. Акрамя таго, унутранае становішча дзяржавы было хісткім з-за рознагалоссяў з нагоды заключэння новай уніі з Каралеўствам Польскім. Паводле акта уніі ад 1501 года, яна павінна была быць зацверджана літоўскім соймам, што было скарыстана яе праціўнікамі, сярод якіх быў і Міхаіл Глінскі, і нават сам вялікі князь літоўскі Аляксандр, для адмовы яе зацвярджэння на сойме ў Брэсце ў 1505 годзе. Тым часам, у Вялікім Княстве Літоўскім існавалі і прыхільнікі уніі, якія разлічвалі з яе дапамогай дамагчыся пашырэння палітычных правоў, бо па акту уніі ўлада манарха моцна абмяжоўвалася і ўводзілася фактычна яго выбарнасцьШэйфер В. Мяцеж ці паўстанне? Выступ Міхала Глінскага падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ у 1507—1508 гг. // Гістарычны Альманах. — 1999. — Т. 2.Грыцкевіч А. Мельніцкая унія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. — С. 285. ISBN 985-11-0378-0..
У лютым года 1507 сойм у Вільні прыняў рашэнне аб вяртанні згубленых у папярэднія войны зямель. У сакавіку — красавіку таго ж года літоўскія паслы ва ўльтыматыўнай форме запатрабавалі ад вялікага князя маскоўскага вярнуць захопленыя тэрыторыі, чаканая адмова была скарыстана як падстава для пачатку новай вайны. Зрэшты, першым да актыўных дзеянняў перайшоў маскоўскі бок, які, нягледзячы на прамаруджанне са зборам літоўскага войска, не здолеў дамагчыся значных поспехаў. Ваенныя дзеянні на першым этапе вайны, гэта значыць да ўступлення ў канфлікт мяцежнікаў, насілі досыць пасіўны характар і не прынеслі жаданага выніку ні аднаму з бакоўСагановіч Г. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507-1508 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. — С. 371. ISBN 985-11-0314-4..
Прычыны выступлення
У апошнія гады кіравання вялікага князя Аляксандра князь Міхаіл Глінскі меў значны ўплыў пры двары, у 1500—1506 гадах займаў важную пасаду маршалка дворнага. Імклівы рост уплыву Глінскага турбаваў старую літоўскую арыстакратыю: Радзівілаў, Кезгайлаў, а асабліва Яна Забярэзінскага, які стаў асабістым ворагам МіхаілаНасевіч В. Глінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. — С. 535—536. ISBN 985-11-0314-4.. Будучы даверанай асобай вялікага князя, Міхаіл садзейнічаў узвышэнню сваіх сваякоў, а таксама некаторых іншых асоб, што яшчэ больш умацоўвала яго становішчаКром М. М. Меж Русью и Литвой. Пограничные земли в системе русско-литовских отношений конца XV — первой трети XVI в. — 2-е изд., исправ. и доп. — : Квадрига; Объединенная редакция МВД России, 2010. — 320 с. — С. 138..
Пасол германскага імператара Сігізмунд Герберштэйн, які падрабязна выклаў сутнасць мяцяжу ў сваіх «Запісках пра маскоўскія справы», прычынай сваркі Міхаіла з Янам Забярэзінскім называў тое, што троцкі ваявода Забярэзінскі загадаў пабіць слугу Глінскага, у другі раз пасланага за аўсом для каралеўскіх коней у Трокі. Міхаіл, які меў уплыў на вялікага князя, дамогся таго, што Забярэзінскі быў пазбаўлены дзвюх пасад, у тым ліку ваяводскай, хоць падобнае пазбаўленне пасад не практыкаваласяНасевіч В. Забярэзінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. — С. 638. ISBN 985-11-0314-4.. Герберштэйн паведамляе, што нягледзячы на прымірэнне, якое адбылося за гэтым, і тое, што за Янам Забярэзінскім была захавана яго трэцяя пасада, апошні затаіў на Глінскага зло.
Паводле польскага гісторыка другой паловы XVI стагоддзя Мацея Стрыйкоўскага, а таксама летапіснага зводу сярэдзіны XVI стагоддзя, вядомага як Хроніка Быхаўца, канфлікт паміж Глінскім і Забярэзінскім пачаўся пасля таго, як Міхаіл дабіўся зняцця з пасады намесніка лідскага Юрыя Іллініча і прызначэння на яго месца свайго стрыечнага брата Андрэя Аляксандравіча Дрожджа. Юрый Іллініч паскардзіўся на парушэнне сваіх правоў панам-радным, тыя (у тым ліку і Ян Забярэзінскі) падтрымалі яго і не пацвердзілі прызначэнне, лічачы Дрожджа «простым чалавекам» і грунтуючыся на прывілеі Аляксандра, выдадзеным ім пры заняцці стальца, паводле якога вялікі князь гарантаваў зняцце з пасады толькі разам з пазбаўленнем гербаStryjkowski M. Kronika Polska, Litewska, Żmudska i wszystkiej Rusi. — Warszawa, 1846. — Т. ІІ. — S. 321—322.. Абураны непаслушэнствам Аляксандр выклікаў паноў на брэсцкі сойм, дзе аддаў загад кінуць Іллініча ў турму, а панам-радным загадаў «не з'яўляцца на вочы свае»Хроника Быховца / Под ред. Н. Н. Улащика. — : Наука, 1966. — С. 118—119.. Тым часам, гісторыкі адзначаюць, што пазбаўленне Забярэзінскага пасад на брэсцкім сойме звязана з тым, што ён быў актыўным прыхільнікам заключэння уніі, якую яе праціўнікам удалося сарваць менавіта на брэсцкім соймеWojciechowski Z. Zygmunt Stary (1506—1548). — 2-e wyd. — Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1979. — S. 77. ISBN 83-06-00105-2, і што яшчэ ў 1503 годзе Глінскі абвінаваціў Забярэзінскага ў арганізацыі замаху на сваё жыццёPietkiewicz K. Wielkie Кsięstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiełłończyka: Studja nad dziejami państwa i społeczeństwa na przełomie XV i XVI w. Poznań, 1995. — S. 114. ISBN 8323206201.
6 жніўня 1506 года Міхаіл Глінскі атрымаў буйную перамогу над войскам крымскага хана пад Клецкам. Пасля таго, як 19 жніўня таго ж года памёр вялікі князь Аляксандр, Міхаіл падтрымаў абранне наступным гаспадаром яго малодшага брата Жыгімонта. Тым не менш, пад уплывам чутак, якія распаўсюджваў Забярэзінскі, пра тое, што князь Глінскі накіруе войска на сталіцу і захопіць уладу, Жыгімонт пазбавіў Міхаіла і яго братоў (Івана і Васіля) іх урадаў (пасад)Кром М. М. Меж Русью и Литвой. Пограничные земли в системе русско-литовских отношений конца XV — первой трети XVI в. — 2-е изд., исправ. и доп. — : Квадрига; Объединенная редакция МВД России, 2010. — 320 с. — С. 141.. Паводле Герберштэйна, які называе Міхаіла Глінскага адным з двух асабліва значных людзей Вялікага Княства (другім названы Канстанцін Астрожскі), пасля смерці Аляксандра Забярэзінскі
Міхаіл Глінскі звярнуўся па дапамогу да чэшскага і венгерскага караля і крымскага хана. Уладзіслаў II адправіў да вялікага князя Жыгімонта паслоў з просьбай даць Глінскаму «поўнае задавальненне», Менглі-Гірэй адправіў Жыгімонту пасланне з патрабаваннем аднавіць Міхаіла на ўрадзе маршалка, а ў выпадку невыканання пагражаў разрывам «брацтва» (гэта значыць ваеннага саюза). Акрамя таго, Глінскі паскардзіўся Жыгімонту, што Забярэзінскі рыхтуе яго забойства, але той не прыняў ніякіх мер. Згодна з Герберштэйнам, абураны нежаданнем караля і вялікага князя разглядаць яго справу, Глінскі сказаў Жыгімонту, што «зробіць такі ўчынак, пра які з часам пашкадуе і ён, і сам кароль»Хроника литовская и жмойтская // Полное собрание русских летописей. — , 1975. — Т. 32. — С. 102—103..
У 1507 годзе польскі канцлер Ян Ласкі папярэдзіў Міхаіла, што ён ніколі не будзе ў бяспецы з-за пагрозы з боку літоўскае знаці. Пры гэтым віцэ-канцлер Міхаіл Државіцкі сцвярджаў, што Ласкі наўмысна падштурхнуў Глінскага да паўстання. На думку амерыканскага даследчыка Стывена Роўэла, гэта мела сэнс, калі разглядаць дзеянні Ласкага як спробу настроіць літоўскую знаць супраць Жыгімонта ў якасці процівагі велікакняжацкай уладзе ў польскай традыцыі. Зрэшты, Државіцкі бачыў уплыў Ласкага ва ўсіх хваляваннях часоў валадарання Жыгімонта, лічачы яго своеасаблівым «злым геніем»Rowell S. C. Nolite confidere in principibus… — P. 85..
Прафесар Ян Тэнгоўскі бачыць прычыны мяцяжу ў адсутнасці сваяцкіх сувязей Глінскіх з наймагутнейшымі магнацкімі родамі дзяржавы ў асобах Мікалая Радзівіла, Яна Забярэзінскага, Станіслава Кішкі і Станіслава Кезгайлы, што стала прычынаю рознагалоссяў Міхаіла з Янам Забярэзінскім і велікакняжацкаю ўладаю ў цэлымTęgowski J. Ślub tajemny Jana Janowica Zabrzezińskiego. Garść uwag o powiązaniach rodzinnych elity możnowładczej na Litwie w XV i początkach XVI wieku // Średniowiecze polskie i powszechne — T. 2. — Katowice, 2002. — S. 257. .
Пачатак выступлення Міхаіл Глінскі пачаў распаўсюджваць ў Вялікім Княстве чуткі аб тым, што ўсіх праваслаўных збіраюцца перавярнуць ў каталіцтва, а тых, хто адмовіцца, пакараюць смерцю. Пры гэтым сам Глінскі быў каталіком. У пацверджанне сваіх слоў ён спасылаўся на сведчанне Фёдара Калантаева, які нібыта даведаўся ад маршалка Івана Сапегі (пазней Калантаеў пад прысягай абверг, што паведамляў нешта падобнае ГлінскамуАкты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные археографической комиссией. — Т. І (1361—1598). — СПб., 1863. — С. 35-36.). Па назіранню расійскага гісторыка Міхаіла Крома, князь Глінскі не быў шчыры ў сваіх заявах. Так, застаючыся каталіком, ў 1509 годзе ў лісце да імператара Максіміліяна Глінскі паведамляў, што не хоча аб'яўляць аб сваёй сапраўднай веры, пакуль не даб'ецца вяртання ранейшага становішча пры двары, за што просіць у імператара, рымскай царквы і ўсіх каталікоў прабачэння.
Скарыстаўшы ад'езд Жыгімонта на сойм у Кракаў, Глінскі сабраў сваіх «братоў і сяброў» і паведаміў аб сваіх намерах. Праз шпіёнаў яму ўдалося даведацца, што яго вораг Ян Забярэзінскі знаходзіцца ў сваім маёнтку пад Гродна. 2 лютага 1508 года Міхаіл з атрадам у 700 коннікаў пераправіўся цераз Нёман і акружыў маёнтак, пасля чаго сябар Глінскага немец Шляйніц уварваўся з людзьмі ў дом — Забярэзінскі быў схоплены з пасцелі і абезгалоўлены па загаду Міхаіла нейкім мусульманінамКром М. М. Меж Русью и Литвой. Пограничные земли в системе русско-литовских отношений конца XV — первой трети XVI в. — 2-е изд., исправ. и доп. — : Квадрига; Объединенная редакция МВД России, 2010. — 320 с. — С. 143.Stryjkowski M. Kronika Polska, Litewska, Żmudska i wszystkiej Rusi. — Warszawa, 1846. — Т. ІІ. — S. 345.. Гэта і стала пачаткам мяцяжу.