thumb|right|300px|Параўнальныя памеры некаторых спадарожнікаў і Землі. Уверсе — назвы планет, вакол якіх паказаныя спадарожнікі абарачаюцца. Спадарожнікі планет (у дужках азначаны год адкрыцця; спісы адсартаваны па даце адкрыцця).

Меркурый Спадарожнікаў у Меркурыя, па сучасных даных, няма.

Венера

У мінулым мелі месца шматлікія заявы пра назіранне спадарожнікаў Венеры, але па сучасных даных, натуральных спадарожнікаў у Венеры няма, а астэроід 2002 VE68 з'яўляецца толькі квазіспадарожнікам.

Зямля У Землі усяго адзін «паўнавартасны» спадарожнік — Месяц, але цэлыя 4 квазіспадарожнікі: (3753) Круітні, і , а таксама 2010 SO16.

Марс У Марса вядома ўсяго два спадарожніка: Дэймас (1877) Фобас (1877)

Юпітэр

У Юпітэра вядома 63 спадарожніка, у тым ліку, адкрытыя да палёту «Вояджэраў»: Іо (1610) Еўропа (1610) Ганімед (1610) Каліста (1610) Амальтэя (1892) Гімалія (1904) Элара (1905) Пасіфэ (1908) Сінопэ (1914) Лісітэя (1938) Кармэ (1938) Ананке (1951) Леда (1974)

Чатыры найбуйнейшых спадарожніка — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста — завуцца Галілеевымі спадарожнікамі.

Таксама ў Юпітэра маецца сістэма кольцаў (1979).

Сатурн

У Сатурна вядома 62 спадарожніка, у тым ліку, адкрытыя да палёту «Вояджэраў»: Тытан (1655) Япет (1671) Рэя (1672) Тэфія (1684) Дыёна (1684) Энцэлад (1789) Мімас (1789) Гіперыён (1848) Феба (1898) Янус (1966) Эпіметэй (1966)

Таксама Сатурн мае магутную сістэму кольцаў, адкрытую Галілеем у 1609 годзе.

Уран Ва Урана вядома 27 спадарожнікаў: Тытанія (1787) Аберон (1787) Арыэль (1851) Умбрыэль (1851) Міранда (1948) Пак (1985) Джульета (1986) Порцыя (1986) Крэсіда (1986) Дэздэмона (1986) Разалінда (1986) Белінда (1986) Кардэлія (1986) Афелія (1986) Б'янка (1986) Калібан (1997) Сікаракса (1997) Пердыта (1999) Сетэбас (1999) Стэфана (1999) Праспера (1999) Трынкула (2001) Маб (2003) Купідон (2003) Фердынанд (2001) Францыска (2001) Маргарыта (2003)

Таксама ва Урана маецца сістэма кольцаў (1977).

Нептун У Нептуна вядома 13 спадарожнікаў: Трытон (1846) Нерэіда (1949) Ларыса (1981) Пратэй (1989) Дэспіна (1989) Галатэя (1989) Таласа (1989) Наяда (1989) Сао (2002) Галімеда (2002) Лаамедэя (2002) Неса (2002) Псамафа (2003)

Таксама ў Нептуна маецца сістэма кольцаў (1989).

Карлікавыя планеты

Плутон У Плутона вядома тры спадарожніка: Харон (1978) Нікта (2005) Гідра (2005)

Існуе меркаванне, што, паколькі барыцэнтр сістэмы Плутон—Харон знаходзіцца па-за паверхняй Плутона, Харон з'яўляецца не спадарожнікам Плутона, а кампанентам падвойнай планетнай сістэмы.

Эрыда У Эрыды вядомы ўсяго адзін спадарожнік: Дысномія (2005)

Хаумеа У Хаумеа вядомыя два спадарожніка: Хіяка (2005) Намака (2005)

Малыя планеты Пра спадарожнікі малых планет (астэроідаў) гл. артыкул Спадарожнік астэроіда.

Крыніцы

Спасылкі Наменклатура натуральных спадарожнікаў планет на сайце ДАІШ Фізічныя параметры спадарожнікаў на сайце НАСА Сістэма пошуку здымкаў на сайце НАСА