Ялец (Leuciscus leuciscus) — рыба сямейства . Народныя назвы: яльчык, клянёк, стаўпец.
Апісанне Даўжыня 20—25 см, маса да 200, рэдка да 400 г. Цела вузкае, падоўжанае, луска буйная. Хваставы і спінны плаўнікі цёмна-шэрыя, астатнія шэрыя, радзей жаўтавата-чырванаватыя. Рот паўніжні.
Арэал і біялогія Пашыраны ў вадаёмах Сярэдняй і Паўночнай Еўропы. На тэрыторыі Беларусі жыве ў рэках (асабліва невялікіх, з чыстай вадой і хуткай плынню), адзначаны ў некаторых праточных азёрах. Корміцца дробнымі беспазваночнымі, насякомымі. Нераст у сакавіку—красавіку ў вярхоўях рэк або іх прытоках.
Гаспадарчае значэнне Аб’ект спартыўнага рыбалоўства.
Літаратура Ялец // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Катэгорыя:Карпавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе