Юльян Фаміч Крачкоўскі (; , в. Азяты, цяпер — ) — беларускі этнограф, фалькларыст, археограф. Біяграфія Скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1865)Выпускники Санкт-Петербургской (с 1914 — Петроградской) духовной академии. Адмовіўся ад духоўнага сану, займаўся педагагічнай дзейнасцю. Працаваў выкладчыкам рускай мовы Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, інспектарам народных вучылішч Тульскай губерні і Віленскай навучальнай акругі, дырэктар Полацкай настаўніцкай семінарыі і Віленскага настаўніцкага інстытута.
У 1884 годзе высланы з Вільні з прычыны выяўлення ў Віленскім настаўніцкім інстытуце падазроных беларускіх гурткоў. Кіраваў Туркестанскай настаўніцкай семінарыяй. Вярнуўся ў Вільню і ў 1888—1902 гадах быў старшынём Віленскай археаграфічнай камісіі.
Бацька савецкага ўсходазнаўца Ігнація Крачкоўскага (1883—1951).
Пахаваны на Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільні.
Дзейнасць Аўтар «Нарысаў быту заходнерускага селяніна» (1869) — першага падрабязнага даследавання сямейных і каляндарна-аграрных абрадаў беларусаў і выхавання дзяцей, зборніка «Быт заходнерускага селяніна» (1873) з апісаннем беларускага вяселля, характарыстыкай абрадаў каляндарна-гадавога цыкла, дзе змешчана больш за 200 песень, 90 прыказак, некалькі народных паданняў і казак, звесткі пра народную медыцыну, народныя стравы і народны каляндар беларусаў, пра пахавальныя абрады. У працы выкарыстаны шматлікія крыніцы па беларускай этнаграфіі. Юльян Крачкоўскі складальнік 16-га і 20-га тома, аўтар прадмовы да іх і да 25-га тома Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі. У 1900—1902 пад рэдакцыяй і з прадмовамі Крачкоўскага выйшлі 12-ы і 13-ы тамы Археаграфічнага зборніка дакументаў.
Сярод іншых прац Крачкоўскага — «К истории старой Вильны» і «Топография г. Вильны в XVI и XVII века». Апублікаваў шэраг этнакрафічных артыкулаў «Виленском сборнике», этнаграфічнага артыкула «Вясельныя абрады заходнерускіх сялян» (1868) у газеце «Виленский вестник», а таксама некалькіх артыкулаў па гісторыі царкоўнай Уніі і іншага.
Літаратура Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст. : энцыкл. давед. — Мн., 2001. Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. — Мн., 1999. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Літвы Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці літоўскага краязнаўства Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Літвы Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Постаці Полацка Катэгорыя:Старшыні Віленскай археаграфічнай камісіі