Ма́рцін Бо́рман (, Вегелебен каля горада Гальберштат, Гановер, Германская імперыя — , , Трэці рэйх) — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, начальнік Партыйнай канцылярыі НСДАП (1941—1945), асабісты сакратар фюрара (1942—1945), рэйхсміністр па справах партыі (30 красавіка — 2 мая 1945), начальнік Штаба намесніка фюрара (1933—1941). Рэйхсляйтар (з 1933 года). Да канца вайны набыў значны ўплыў асабістага сакратара, які кантраляваў патокі інфармацыі і доступ да Гітлера.
У 1922 годзе ўступіў у фрайкор. За саўдзельніцтва ў здзейсненым забойстве Вальтэра Кадава, звінавачанага нацыстамі ў здрадзе Леа Шлагетэра, правёў амаль год у турме. У 1927 годзе ўступіў у НСДАП, дзе працаваў у страхавым аддзеле, у 1937 годзе — у СС. У 1933 годзе быў прызначаны начальнікам штаба намесніка фюрара Рудольфа Геса.
Выкарыстаў службовае становішча для пашырэння ўласнага ўплыву і стварэння бюракратычнага апарату. З 1935 года выконваючы абавязкі асабістага сакратара фюрара (у 1943 годзе Борман быў афіцыйна зацверджаны на гэты пост), уваходзіў у блізкае кола Гітлера і ўсюды яго суправаджаў, арганізуючы начальніку брыфінгі і падаючы яму зводкі падзей. Пасля таго, як 10 мая Гес самавольна вылецеў у Брытанію для мірных перамоў, Марцін заняў пост начальніка Партыйнай канцылярыі НСДАП, прыняўшы на сябе абавязкі былога намесніка фюрара. Борман зацвярджаў прызначэнне грамадзянскіх кіраўнікоў і прыняцце новага заканадаўства, да канца 1943 года дэ-факта сканцэнтраваўшы ўладу ў краіне ва ўласных руках. Быў адным з галоўных прыхільнікаў пераследаў хрысціянскай царквы, яўрэяў і славян на акупаваных Германіяй тэрыторыях.
16 студзеня 1945 года ўслед за Гітлерам пераехаў у Фюрарбункер. Пасля таго, як яго начальнік , 2 мая ў складзе групы пакінуў Рэйхсканцылярыю. Меркавана, здзейсніў самагубства на мосце блізу . За ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці на Нюрнбергскім трыбунале быў завочна прысуджаны да пакарання смерцю праз павешанне. У 1972 годзе пры раскопках былі выяўленыя рэшткі Бормана.
Ранняе жыццё Нарадзіўся ў лютэранскай сям’і паштовага службоўца Тэадора Бормана. Меў зводных брата і сястру ад першага шлюбу бацькі і крэўнага брата . У 1903 годзе Тэадор сканаў і маці зноў выйшла замуж. Вучыўся ў сельскагаспадарчым каледжы, у чэрвені 1918 года быў прызваны ў армію і залічаны ў 55-ы пешы артылерыйскі полк, аднак удзелу ў баявых дзеяннях не браў, несучы гарнізонную службу. У лютым наступнага года быў дэмабілізаваны. Некаторы час працаваў на кармавым млыне, потым наняўся кіраўніком вялікай фермерскай гаспадаркі ў Мекленбургу і ўступіў у антысеміцкую землеўласніцкую арганізацыю. Падчас эканамічнага крызісу і гіперінфляцыі пачасціліся выпадкі крадзяжу запасаў харчу з фермаў і многія землеўласнікі наймалі атрады фрайкора для аховы. Месца працы Бормана не стала выключэннем, і ў 1922 годзе ён уступіў у адно з такіх падраздзяленняў пад кіраўніцтвам , дзе служыў камандзірам аддзялення і скарбнікам.
17 сакавіка 1924 года за дапамогу свайму сябру Рудольфу Хёсу ў забойстве школьнага настаўніка Вальтэра Кадава быў прысуджаны да года турэмнага зняволення. Злачынцы былі перакананыя, што загінулы выдаў французскім уладам планы члена фрайкора Леа Шлагетэра па сабатажы аб’ектаў французскай прамысловасці. Шлагетэр быў арыштаваны і 23 мая 1923 г. пакараны смерцю. У ноч на 31 мая Хёс, Борман і група іх саўдзельнікаў вывезлі Кадава за горад, дзе збілі Вальтэра і перарэзалі яму горла. Пасля прызнання аднаго з нападнікаў паліцыя выявіла цела, і ў ліпені забойцам было прад’яўлена абвінавачанне. У лютым 1925 года Борман быў умоўна-датэрмінова вызвалены і вярнуўся на працу, пакуль у маі наступнага года не пераехаў да маці ў Цюрынгію.
Пачатак партыйнай кар’еры У 1927 годзе ўступіў у НСДАП, пасля чаго ўладкаваўся на працу ў прапагандысцкую газету, што належала намесніку гаўляйтара Цюрынгіі, аднак нястача прамоўніцкага майстэрства вымусіла Марціна пакінуць журналістыку і ўладкавацца на гаспадарчую працу ў штабе гау. У кастрычніку 1928 года пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў у страхавым аддзеле СА. НСДАП выплачвала кампенсацыі параненым і сем’ям забітых у сутыкненнях з палітычнымі праціўнікамі праз страхавыя кампаніі, аднак з адмовай апошніх ад гэтай практыкі ў 1930 годзе Борман стварыў партыйную касу ўзаемадапамогі, куды ішлі прыбыткі, частка з якіх выкарыстоўвалася ў дабрачынных мэтах. Кожны член НСДАП быў абавязаны плаціць адлічэнні ў фонд, платніку гарантавалася кампенсацыя калецтваў, атрыманых падчас партыйнай дзейнасці. Выплаты з фонду ажыццяўляліся па рашэнні Марціна. У крайніх выпадках каса служыла крыніцай сродкаў, якіх у той перыяд хранічна не хапала. Пасля поспеху НСДАП на парламенцкіх выбарах 1930 года, падчас якіх партыя займела 107 месцаў, лік яе членаў моцна ўзрос, і да 1932 года ў фонд паступалі каля 3 мільёнаў рэйхсмарак штогод.
У 1928—1930 гадах у кіраўніцтве СА таксама адказваў за кадравыя пытанні. Заснаваў Нацыянал-сацыялістычны аўтамабільны корпус, папярэднік , які каардынаваў эксплуатацыю транспарта, які належаў членам партыі, пазней стаў адказваць і за навучанне членаў кіраванню машынамі.
Рэйхсляйтар і начальнік партыйнай канцылярыі Пасля партыі да ўлады ў студзені 1933 года партыйная каса была пераарыентавана на страхаванне жыцця і маёмасці і Борман папрасіў пра перавод на іншую пасаду. 1 ліпеня ён быў прызначаны начальнікам Штаба намесніка фюрара Рудольфа Геса, з 4 ліпеня таго ж года па май 1941 года таксама быў асабістым сакратаром Геса. Штаб адказваў за вырашэнне канфліктаў усярэдзіне НСДАП і служыў прамежкавым звяном паміж ёй і дзяржавай, рэгулюючы заканадаўчыя і кіраўніцкія пытанні, дублюючы функцыі міністэрства ўнутраных спраў. 10 кастрычніка Борману было прысвоена найвышэйшае партыйнае званне рэйхсляйтара, у лістападзе ён быў абраны дэпутатам рэйхстага. 1 студзеня 1937 года ўступіў у СС. У 1938 годзе ўказам Гімлера ў знак прыналежнасці да Борману быў прысвоены нумар білета 555. Да чэрвеня 1934 года ўвайшоў у блізкае кола Гітлера.
У 1935 годзе атрымаў заданне пракантраляваць будаўнічыя працы ў , рэзідэнцыі фюрара ў Оберзальцбергу. У пачатку 1930-х гадоў Гітлер, які здымаў маёнтак для адпачынку з 1925 г., набыў яго. З прызначэннем рэйхсканцлерам Гітлер запланаваў пашырыць і перабудаваць маёнтак, даручыўшы працы Борману. На яго плячах таксама ляжала адказнасць за збудаванне інфраструктуры комплексу, усярэдзіне якога сталі сяліцца члены асяроддзя фюрара, у тым ліку і сам Марцін. Выступіў з ініцыятывай пабудовы , чайнага доміка ў горах над Бергхофам, падарыўшы будынак Гітлеру на яго 50-ы дзень нараджэння ў 1939 годзе. Фюрар рэдка наведваў Кельштайнхаус, затое Борману падабалася пакідаць домікам уражанне на гасцей.
Увесь час прысутнічаючы пры Гітлеры, калі той знаходзіўся ў Бергхофе, неадлучна суправаджаючы фюрара ў падарожжах, пачаў выконваць абавязкі яго асабістага сакратара, у тым ліку канспектуючы гутаркі начальніка, пазней апублікаваныя асобнай , і ажыццяўляць кантроль за яго фінансамі — прыбыткамі ад продажаў «Майн Кампф» і размяшчэння яго партрэта на паштовых марках. Узначальваў Нямецкі гандлёва-прамысловы фонд Адольфа Гітлера, куды перадусім для патрэб апошняга паступалі сродкі ад нямецкіх прамыслоўцаў, якія выдаткоўваліся таксама рознымі партыйнымі функцыянерамі. У 1938 годзе быў прызначаны арганізатарам чарговага партыйнага .
З мэтай умацавання ўласнай улады фюрар нацковаў членаў партыйнай эліты адно на аднаго і НСДАП на дзяржаўныя інстытуты. Звычайна ён асабіста аддаваў вусныя ўказанні ці перадаваў іх праз Бормана. Трапленне ў няласку апошняга азначала перакрыццё доступу да Гітлера. Сваімі інтрыгамі Борман абмежаваў уладу Гебельса, Герынга, Гімлера і іншых высокапастаўленых партыйных функцыянераў, выклікаўшы іх асабістую непрыязь.
З пачаткам Другой сусветнай вайны фюрар сканцэнтраваўся на знешняй палітыцы і баявых дзеяннях. Гес, які не прымаў удзелу ў гэтым, неўзабаве стаў аддаляцца ад Гітлера, і Борман замяніў намесніка фюрара ў многіх з яго абавязкаў. Гес быў занепакоены магчымасцю вайны на два франты з пачаткам уварвання ў СССР і 10 мая 1941 года ў самоце вылецеў у Вялікабрытанію для мірных перамоў, па прыбыцці быў арыштаваны і правёў рэшту вайны ў зняволенні. У 1946 годзе на Нюрнбергскім працэсе былы намеснік фюрара за вайсковыя злачынствы быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Гітлер расцаніў учынак Геса як асабістую здраду і завочна прысудзіў яго да смяротнага пакарання. 12 мая пост намесніка фюрара быў скасаваны, яго функцыі перададзены Партыйнай канцылярыі. На новай пасадзе Борман зацвярджаў прызначэнне на партыйныя пасады і быў падсправаздачны толькі Гітлеру.
Улада і ўплыў начальніка Партыйнай канцылярыі з ходам вайны толькі ўзраслі. У пачатку 1943 года Германія адчула нястачу рабочай сілы, і на загад Гітлера з мэтай цэнтралізацыі кантролю над ваеннай эканомікай быў створаны камітэт з трох членаў, куды ўвайшлі ад дзяржавы — кіраўнік Рэйхсканцылярыі , ад узброеных сіл — начальнік Вярхоўнага камандавання вермахта фельдмаршал Кейтэль і Борман, які кантраляваў партыю. «Камітэт трох» высоўваў свае прапановы незалежна ад міністраў, аднак апошняе слова ў большасці выпадкаў заставалася за фюрарам. Дзяржаўныя функцыянеры, якія асцерагаліся за сваю ўладу, у тым ліку Гебельс, Герынг і Шпеер, настроіліся супраць камітэта, але не дасягнулі поспеху ў абмежаванні яго ўплыву.
Антыцаркоўная кампанія
Нягледзячы на тое, што праграма НСДАП ад 1924 года згадвала верацярпімасць і заключэнне , падпісанага ў 1933 годзе, які згадваў свабоду каталіцкага веравызнання, Гітлер лічыў, што рэлігія несумяшчальная з нацыянал-сацыялізмам, у чым яго актыўна падтрымаў Борман, які негатыўна ставіўся да хрысціянства і ў 1941 годзе публічна заявіў пра процілегласць нацысцкай ідэалогіі і гэтай рэлігіі. У палітычных мэтах фюрар планаваў адкласці канчатковае знішчэнне царквы да сканчэння вайны, аднак яго сталае асуджэнне рэлігіі пераканалі яго падначаленых у патрэбе працягу «».
У лютым 1937 года выдаў указ пра недапушчальнасць прыняцця членаў духавенства ў партыю, выключэнне такіх з яе і патрэбу выхаду з НСДАП па пасвячэнні ў сан. Хоць Борману і не атрымалася дамагчыся зачынення тэалагічных факультэтаў нямецкіх універсітэтаў, ён атрымаў поспех у скарачэнні школьнага выкладання багаслоўя да 2 гадзін у тыдзень і прымусіў прыбраць распяцці з класаў. Паводле слоў асабістага архітэктара Гітлера Альберта Шпеера, пры працы над праектам паваеннага Берліна «Сталіца свету Германія» Борман заявіў Шпееру, што ў Берліне будучыні не павінна быць месцаў для храмаў.
У рамках кампаніі супраць каталіцкай царквы сотні манастыроў у Германіі і Аўстрыі былі канфіскаваныя гестапа, іх насельнікі выкінутыя на вуліцу. У 1941 годзе каталіцкі біскуп Мюнстара у серыі прамоў публічна асудзіў антырэлігійныя пераследы і , нацысцкую праграму па прымусовай эўтаназіі інвалідаў і невылечна хворых, выклікаўшы шырокі пратэст духавенства супраць дзеянняў улад. Борман заклікаў Гітлера павесіць мяцежнага біскупа, аднак фюрар і Гебельс з боязі надання праз гэтыя падзеі фон Галену статусу мучаніка і ўзмацнення пратэстных настрояў не пагадзіліся з рэйхсляйтарам. Гітлер адклаў рашэнне пытання да завяршэння вайны.
Асабісты сакратар фюрара
Загружаны ваеннымі пытаннямі, Гітлер пачаў усё больш і больш разлічваць на Бормана ў пытаннях унутранай палітыкі. 12 красавіка 1943 года ён быў афіцыйна прызначаны на пасаду асабістага сакратара фюрара. Новы пост дазволіў Борману, які і так дэ-факта рэгуляваў унутраныя германскія пытанні, афіцыйна замацаваць сваю ўладу.