Граф Іаган Людвіг (Луц) Шверын фон Крозіг (), , Ратмансдорф, Анхальт, каралеўства Саксонія — , Эсэн) — германскі юрыст і палітычны дзеяч, міністр фінансаў пры Гітлеры, апошні кіраўнік урада Трэцяга рэйха.

Міністэрства фінансаў Луца Шверына фон Крозіга было адказным за продаж і прысваенне нацысцкім рэжымам актываў і маёмасці яўрэяў, якіх праследавалі і адпраўлялі ў канцэнтрацыйныя лагеры. На Нюрнбергскім працэсе над міністрамі Крозіг быў асуджаны да дзесяці гадоў турмы за супрацоўніцтва з нацысцкім рэжымам. Луц Шверын фон Крозіг таксама быў канцлерам Германіі ў часовым урадзе Карла Дзёніца пасля смерці Адольфа Гітлера ў 1945 годзе ў Трэцім рэйху.

Катэгорыя:Кіраўнікі ўрадаў Германіі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Германіі Катэгорыя:Міністры фінансаў Германіі Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы Катэгорыя:Рэйхсміністры Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Графы Германіі Катэгорыя:Нюрнбергскія працэсы Катэгорыя:Лаўрэаты стыпендыі Родса