__NOTOC__

24 кастрычніка — дзвесце дзевяноста сёмы (дзвесце дзевяноста восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

69: Год чатырох імператараў: Войска Веспасіяна разбіла армію Вітэлія ў бітве пры Бедрыяцы 1648: Падпісаны Вестфальскі мір, які скончыў Трыццацігадовую вайну ў Еўропе 1654: Адбылася бітва пад Шапялевічамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 1656: Заключана Віленскае перамір’е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, расійскаму цару перамір’е патрэбна было для падрыхтоўкі да вайны супраць Швецыі 1658: Расійскія войскі нанеслі паражэнне войску Рэчы Паспалітай у бітве каля вёскі Веркі пад Вільняй, польны гетман літоўскі А. Гансеўскі трапіў у палон 1780: Марцін Пачобут-Адляніцкі прызначаны рэктарам Галоўнай школы ВКЛ, рэарганізаванай з Віленскай акадэміі 1851: Брытанскі астраном Уільям Ласел адкрыў Арыэль, спадарожнік Урана 1889: Скончана будаўніцтва Эйфелевай вежы 1938: Міністр замежных спраў Трэцяга рэйху Іаахім фон Рыбентроп прадставіў польскаму амбасадару ў Берліне патрабаванне аб перадачы Германіі ўсіх правоў на Гданьск 1945: Увайшоў у сілу Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 1946: Атрымана першая фатаграфія Зямлі з космасу 1981: У Беластоку адбыўся сход беларускіх студэнтаў, вырашана легалізаваць беларускія студэнцкія структуры пры ВНУ Польшчы 1995: Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Алжырам 2003: Камп’ютарная гульня «The Hobbit» была ўпершыню выпушчана ў Еўропе для платформы Game Boy Advance.

Нарадзіліся

51: Даміцыян, рымскі імператар з 81 г. (пам. 18.9.96) 1503: Ізабела Партугальская, імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі 1632: Антані ван Левенгук, галандскі натураліст (пам. 26.8.1723) 1668: Петр Брандль, чэшскі мастак 1767: Жак Лафіт, французкі дзяржаўны дзеяч 1804: Вільгельм Эдуард Вебер, нямецкі фізік (пам. 23.6.1891) 1811: Фрыдрых Антон Вільгельм Мікель, нямецка-нідэрландскі батанік 1862: Даніэль Свароўскі, аўстрыйскі інжынер 1882: Імрэ Кальман, венгерскі кампазітар (пам. 30.10.1953) 1898: Пэн Дэхуай, Маршал КНР 1924: Джон Франклін Кёніг, амерыканскі мастак 1925: Лучана Берыа, італьянскі кампазітар 1931: Сафія Губайдуліна, татарскі кампазітар 1936: Юры Арак, эстонскі мастак 1966: Раман Абрамовіч, буйны расійскі прадпрымальнік 1973: Венсан Кандэла, французскі футбаліст 1973: Аляксандр Некрашэвіч, беларускі мастак-жывапісец 1985: Уэйн Руні, англійскі футбаліст

Памерлі

996: Гуга Капет, граф Парыжа, заснавальнік дынастыі Капетынгаў 1375: Вальдэмар IV Атэрдаг, дацкі кароль 1537: Джэйн Сеймур, трэцяя жонка караля Англіі Генрыха VIII Цюдара, маці караля Эдуарда VI 1601: Ціха Брагэ, дацкі шляхціч, адзін з першых еўрапескіх астраномаў (нар. 14.12.1546) 1655: П'ер Гасендзі, французскі матэматык, астраном 1725: Алесандра Скарлаці, італьянскі кампазітар (нар. 2.5.1660) 1895: Меер дэ Хан, нідэрландскі жывапісец 1944: Канстанцін Быліч, беларускі акцёр 1948: Франц Легар, аўстрыйскі кампазітар 1953: Лявон Рыдлеўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч (нар. 1(14).10.1903) 1974: Давід Фёдаравіч Ойстрах, савецкі скрыпач і дырыжор 1989: Ежы Кукучка, польскі альпініст

Святкуюць ААН: Дзень Аб'яднаных Нацый Егіпет: Дзень Суэца Замбія: Дзень незалежнасці

К24