Філіп Эдуард Антон фон Ленард (; , , Аўстра-Венгерская імперыя — , , Германія) — нямецкі фізік, аўтар шматлікіх выбітных работ у вобласці фізікі цвёрдага цела і атамнай фізікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1905) «за даследчыя работы па катодных прамянях».
Вучыўся ў Будапешцкім, Венскім, Берлінскім і Гайдэльбергскім універсітэтах. У 1894—1930 прафесар розных ВНУ Германіі. 3 1909 кіраўнік Радыелагічнага інстытута ў Гайдэльбергу.
Навуковыя працы па оптыцы, атамнай і малекулярнай фізіцы. Правёў грунтоўныя даследаванні прыроды катодных прамянёў і іх уласцівасцей (1892), эксперыментальна пацвердзіў асноўныя заканамернасці фотаэфекту (1902). У 20-х гадах XX стагоддзя стаў супернікам «тэорыі адноснасці» і прапагандыстам т. зв. «Арыйскай фізікі». Актыўна падтрымліваў нацызм.
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Кароткая біяграфія з гістарычнага музея Германіі ў Берліне «Фізікі ў вайне прывідаў», Ш. Вольф, Мюнхенскі цэнтр гісторыі навукі і тэхнікі Біяграфія Ленарда
Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Члены НСДАП Катэгорыя:Адмаўляльнікі тэорыі адноснасці Катэгорыя:Манархісты Катэгорыя:Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Матэўчы