Icon in Me (iMi) — расійскі метал-гурт з Масквы. Утвораны ў лістападзе 2007. Гурт цікавы ў першую чаргу інтэрнацыянальным складам: акрамя музыкантаў з Расіі, у калектыў уваходзяць таксама ўдзельнікі з Швецыі і Даніі.

Гісторыя Гурт утвораны ў 2007. У 2009 дэбютны альбом музыкантаў, «Human museum», быў выдадзены ў краінах Еўропы на вядомым нямецкім лэйбле «Massacre Records». У Расіі выдаўцом альбома стаў «Irond Records». Дыск атрымаў добрыя водгукі крытыкаў у многіх прафесійных музычных выданнях па ўсім свеце. Другі альбом і сінгл былі выпушчаныя ў 2011. У іх запісе прынялі ўдзел многія вядомыя метал-выканаўцы.

Гурт выступаў разам з вядомымі камандамі, такімі як Machine Head і Lamb of God, а таксама прымаў удзел у фестывалях цяжкай музыкі.

Дыскаграфія

Альбомы Human Museum (2009) Head Break Solution (2011)

Сінглы Moments (2009) The Quest (2011) Lost for Nothing (2012) Black Water (2013)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Метал-гурты Расіі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы Масквы