Стэфан МалармэНапісанне імя і прозвішча Стэфан Малармэ ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.11. (; ) — французскі паэт, які належаў спачатку да парнасцаў (друкаваўся ў зб. «Сучасны Парнас»), а пазней стаў адным з правадыроў сімвалістаў. Аднесены Полем Верленам да ліку «выклятых паэтаў».

Біяграфія Вучыўся ў Англіі і Францыі.

Друкаваўся з 1862 года. Зведаў уплыў Ш. Бадлера і Э. По. У эклозе «Папаўдзённы адпачынак Фаўна» (каля 1865), драматычнай паэме «Ірадыяда» (1867—69), паэмах «Ігітур» (1869), «Удача ніколі не скасуе выпадку» (1897), зборніках «Вершы» (1887), «Вершы з нагоды» (1880—98), «Вершы і проза» (1893), вершы «Проза для Дэзесента» (1885) праз полісемічны сімвал, сугестыўнасць імкнуўся да спасціжэння непасцігальнага, «звышпачуццёвага», таемнай сутнасці быцця. Яго паэзія адметная асацыятыўнасцю, меладычнасцю, адмаўленнем сінтаксічных і семантычных норм, насычана інверсіямі, прасякнута характэрнымі для эпохі дэкадансу настроямі тугі, адзіноты, безабароннасці чалавека. Аўтар філалагічных і гістарыных кніг «Англійскія словы» (1878), «Антычныя багі» (1880), зборніка тэарэтычных прац «Адхіленні» (1897), літаратурна-крытычных артыкулаў.

Беларускія пераклады Асобныя вершы Малармэ пераклаў Андрэй ХадановічГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Франкамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Выкладчыкі ліцэя Кандарсэ