Марын Ле Пен (; імя пры нараджэнні: Марыён Ан Перын Ле Пен (); ) — французскі палітык. Біяграфія , Нацыянальны Фронт Дачка вядомага палітыка-нацыяналіста Жана-Мары Ле Пена. Лідар «Нацыянальнага фронту», а затым палітычнай партыі «Нацыянальнае аб’яднанне».
Біяграфія
Скончыла Універсітэт Парыж II Пантэон-Асас са ступенню магістра права; працавала адвакатам. У 1986 годзе ўступіла ў Нацыянальны фронт.
З 2003 года займала пасаду выканаўчага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага фронту, дэпутат Еўрапарламента з 2004 года (у 2009 годзе пераабраная). Яна таксама з’яўляецца членам рэгіянальнага савета Нор-Па-дэ-Кале з сакавіка 2010 і членам муніцыпальнага савета Хенін-Бамонс (Па-дэ-Кале) з сакавіка 2008. У студзені 2011 Марын была абрана на пасаду кіраўніка Нацыянальнага фронту, які на працягу 38 гадоў займаў яе бацька.Францыя: дачка Ле Пена афіцыйна ачоліла «Нацыянальны фронт», www.svaboda.orgПрэзідэнт Нацыянальнага фронту Марын Ле Пен: «Еўрапейскі саюз мёртвы» (відэа), ЕвроНьюс (Малады Фронт)
Дэпутат Еўрапейскага парламента з 2004 года.
Кандыдат на французскіх прэзідэнцкіх выбарах 2012 года. Як паказалі сацыялагічныя апытанні, праведзеныя агенцтвам Ifop па замове газеты France Soir і Інстытутам Харыса па замове газеты «Le Parisien», на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года ў першым туры за яе былі гатовыя прагаласаваць ад 20 да 23 % французаў, што выводзіла яе ў тройку самых папулярных палітыкаў Францыі.Марын Ле Пен: Кандыдат на французскі прэзідэнцкіх выбарах 2012 года, www.novychas.org
Судовы працэс у дачыненні да Марын Ле Пэн пачаўся ў верасні 2024 года. Ёй было выстаўлена абвінавачанне ў «нямэтавым выкарыстанні грамадскіх грошай» Еўрасаюза з 2004 па 2016 год. Яна абвінавачваецца ў крадзяжы грашовых сродкаў шляхам фіктыўнага найму памочнікаў для працы ў Еўрапарламенце. Пракуратура Парыжа запатрабавала для яе пакарання ў выглядзе пяці гадоў турэмнага зняволення. Сама Ле Пэн параўнала запытаны для яе прыгавор з палітычным пакараннем.
Суд Парыжа 31 сакавіка 2025 года прызнаў яе вінаватай у растраце сродкаў Еўрапарламента. Марын Ле Пэн прыгаварылі да пазбаўлення волі на чатыры гады, з іх два — умоўна, два — з электронным бранзалетам. Ёй таксама забаронена выбірацца ў органы дзяржулады на працягу пяці гадоў, такім чынам яна пазбаўлена магчымасці ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2027 годаzviazda.by.
Крыніцы
Бібліяграфія À contre flots, Jacques Grancher, 2006 ISBN 2733909576
Спасылкі Еўрапейскі парламент
Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2012) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2017) Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2022) Катэгорыя:Палітыкі Францыі Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента