ЛСД (ЛСД-25, LSD, ад ) — дыэтыламід d-лізергінавай кіслаты. Псіхаактыўнае рэчыва, звычайна ўжываецца для рэкрэацыі і духоўных сеансаў. У Рэспубліцы Беларусь юрыдычна класіфікуецца як наркотык.

Хімічныя назвы: N,N-дыэтыламід лізергінавай кіслаты; N,N-дыэтыллізергаіламід. Умоўныя назвы і шыфры: LSD; LSD-25; Lysergide, Delysid. Брута-формула рэчыва: C20H25N3O. ЛСД атрымаў нумар 25, паколькі быў 25-м злучэннем, сінтэзаваным з лізергінавай кіслаты.

Эфекты ад ужывання ЛСД звычайна ўключаюць змененыя думкі, пачуцці, і ўспрыманне наваколля. Шмат ужывальнікаў зазнаюць псеўдагалюцынацыі. Тыповымі з’яўляюцца пашыраныя зрэнкі, павышаны крывяны ціск і тэмпература цела. Эфекты звычайна пачынаюцца праз паўгадзіны і цягнуцца да дванаццаці гадзін.

Катэгорыя:Арганічныя рэчывы Катэгорыя:Псіхадэлікі Катэгорыя:Наркотыкі