Дэні Папен (; ) — французскі матэматык, фізік і вынаходнік. Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Блуа ў 1647 годзе. Ва ўніверсітэце Анжэ вывучаў медыцыну і атрымаў ступень доктара. Але ўрачом Папен не стаў. Шмат у чым яго лёс прадвызначыла сустрэча з галандскім фізікам Х. Гюйгенсам, пад уплывам якога Папен пачаў вывучаць фізіку і механіку. У 1688 годзе ён апублікаваў са сваімі канструктыўнымі дапаўненнямі апісанне прадстаўленага Гюйгенсам у Парыжскую акадэмію навук праекта паравога рухавіка ў форме цыліндру з поршнем.
Папен вывучаў працу поршня ў цыліндры. У 1690 годзе ў Марбургу ён стварыў паравы рухавік, які здзяйсняў карысную працу за кошт награвання і кандэнсацыі пара. Гэта быў адзін з першых паравых катлоў. Канструкцыю паравой машыны (цыліндр і поршань) Дэні Папен падказаў Лейбніц.
Папен таксама прапанаваў канструкцыю цэнтрабежнага насоса, сканструяваў печ для плаўкі шкла, паравую павозку, вынайшаў некалькі машын для ўздыму вады.
З 1707 года жыў у Лондане. Апошняя інфармацыя пра жыццё Дэні Папена — яго ліст ад 23 студзеня 1712 года. Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Блуа