Крыстафер Антоніу Пісарыдэс (; ) — грэка-кіпрскі брытанскі эканаміст. У цяперашні час кіруе кафедрай эканомікі ў Лонданскай школе эканомікі. Яго навуковыя інтарэсы засяроджаныя ў галіне макраэканомікі, у прыватнасці, працы, эканамічнага росту і эканамічнай палітыкі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2010), сумесна з Пітэрам Даймандам і Дэйлам Мортэнсенам «за даследаванні рынкаў з мадэлямі пошуку».
Дачыненні з Беларуссю 19 жніўня 2025 года падпісаў зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў.
Спасылкі Персанальная старонка Крыстафера Пісарыдэса
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Эканамісты Вялікабрытаніі