Олівер Уільямсан (; , Сьюпірыёр, штат Вісконсін — , Берклі, Каліфорнія) — амерыканскі эканаміст, прадстаўнік неаінстытуцыяналізма. Бакалаўр (1955) Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, магістр (1960) Стэнфардскага ўніверсітэта, доктар філасофіі (1963) універсітэта Карнегі-Мелана. Працаваў у Пенсільванскім (1965—1983) і Ельскім (1983—1988) універсітэтах. Прафесар (з 1988) Каліфарнійскага ўніверсітэта (кампус ў Берклі). Лаўрэат прэміі Рэктэнвальда (2004). Уваходзіць у рэдакцыйную калегію Journal of Economic Methodology. Ганаровы член Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (з 2007). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2009) з фармулёўкай «за даследаванні ў галіне эканамічнай арганізацыі».

Спасылкі

Катэгорыя:Неаінстытуцыяналізм Катэгорыя:Эканамісты ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША