Роджэр Брус Маерсан (англ. Roger Bruce Myerson; ) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2007) за «стварэнне асноў тэорыі аптымальных механізмаў».

Бакалаўр (1973), магістр (1973) і доктар філасофіі (1976) Гарвардскага ўніверсітэта. З 1976 па 2001 выкладаў у Паўночна-Заходнім універсітэце (прафесар з 1982); з 2001 - прафесар Чыкагскага ўніверсітэта.

Асноўныя творы «Тэорыя гульняў: аналіз канфлікту» (Game Theory: Analysis of Conflict, 1991); «Імавернасныя мадэлі прыняцця эканамічных рашэнняў» (Probability Models for Economic Decisions, 2005).

Спасылкі Старонка на сайце Чыкагскага ўніверсітэта

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бостане Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда