Кацельны (рус. Котельный, якуцк. Олгуйдаах арыы) — самы вялікі востраў у архіпелагу Новасібірскіх астравоў, у групе астравоў Анжу. Плошча — 23200 км².

Гісторыя Адкрыты ў 1773 г. рускім здабытчыкам Іванам Ляхавым. Даследаванні вяліся з 1805 г. На востраве знаходзіцца пахаванне ўдзельніка першай рускай палярнай экспедыцыі (1900—1902 гг.) Г. Э. Вальтэра.

Прырода Востраў складаецца пераважна з вапнякоў і сланцаў. Рэльеф пагорысты. Найвышэйшы пункт — г. Малакатын-Тас (361 м). Ёсць рэкі і азёры.

Сярэдняя тэмпература ў лютым — −29,7 °C. Сярэдняя тэмпература ў ліпені — 2,9 °C. Гадавая норма ападкаў — 150 мм.

Кацельны знаходзіцца ў зоне арктычных пустынь з рэдкай травяніста-хмызняковай расліннасцю сярод каменных россыпаў і паліганальных глеб. Распаўсюджаныя жывёлы: пясец, мядзведзь белы, шмат птушак. Уваходзіць у запаведную зону. Знаходкі вымерлых звяроў, у тым ліку мамантаў.

Насельніцтва Зараз сталага насельніцтва няма, аднак улетку востраў наведваюць даследчыкі і здабытчыкі.

Гл. таксама

Зямля Бунгэ

Літаратура

Спасылкі Котельный // Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. Філатэлія Рэкагнасцыроўка праведзеная

Катэгорыя:Астравы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Новасібірскія астравы Катэгорыя:Незаселеныя астравы