Готліб Вільгельм Даймлер (); уласна Доймлер (Däumler; , Шорндорф - , Канштат пад Штутгартам) — нямецкі інжынер, канструктар і прамысловец. Разам са сваім бізнес-партнёрам, Вільгельмам Майбахам, Даймлер імкнуўся да стварэння малых і магутных рухавікоў, прыдатных да ўстаноўкі на любое рухомае прыстасаванне. У 1885 годзе яны распрацавалі папярэдніка сучасных бензінавых рухавікоў, які памясцілі на двухколавы сродак пад назвай — фактычна, першы матацыкл з РУЗ, а ў наступным годзе на дыліжанс і карабель. Даймлер даў рухавіку імя «Дзедаў гадзіннік» з-за яго падабенства да старых гадзіннікаў з маятнікам.

У 1890 годзе партнёры заснавалі карпарацыю Daimler-Motoren-Gesellschaft, а першы аўтамабіль прадалі ў 1892 годзе. Захварэўшы, Даймлер на час адыйшоў ад спраў, але па вяртанні адбыўся канфлікт з іншымі акцыянерамі, з-за чаго ў 1893 годзе Даймлер сышоў з кампаніі. Праз год ён вярнуўся назад. Майбах сышоў з кампаніі разам з Даймлерам, і таксама потым вярнуўся. У 1900 годзе Даймлер памёр, а Майбах выйшаў з DMG у 1907-м. У 1924 годзе Daimler-Motoren-Gesellschaft падпісала доўгатэрміновае пагадненне з кампаніяй Карла Бенца Benz & Cie., а ў 1926 яны аб’ядналіся ў канцэрн пад назвай Daimler-Benz AG, які цяпер называецца проста Daimler AG.

Літаратура Siebertz, Paul. Gottlieb Daimler: ein Revolutionär der Technik. 4. Auflage, Stuttgart: Reclam Verlag, 1950. Wise, David Burgess. "Daimler: Founder of the Four-Wheeler", in Northey, Tom, ed. World of Automobiles Volume 5, pp. 481–3. London: Orbis, 1974.

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці нямецкай інжэнерыі Катэгорыя:Канструктары аўтамабіляў