Інгрыд Бергман (, , , Швецыя — , , Вялікабрытанія) — шведская і амерыканская актрыса. У рэйтынгу Амерыканскага інстытута кінамастацтва — 100 найвялікшых зорак кіно за 100 гадоў па версіі AFI — займае 4-е месца. Тройчы лаўрэат прэмій «Оскар» і «Давід і Данатэла», чатыры разы — прэміі «Залаты Глобус», двойчы — прэміі «Эмі», першы лаўрэат прэміі «Тоні» (1947).
Біяграфія Вучылася ў школе пры Драматычным тэатры ў Стакгольме. У кіно пачала здымацца з 1934 года.
Актрыса шматграннага таленту, разнастайных амплуа, пераймала ў сваёй творчасці розныя стылі і творчыя манеры, спецыфіку розных нацыянальных школ.
Сусветнае прызнанне атрымала пасля здымак у стужках «Газавае святло» (1944, прэмія «Оскар»), «Анастасія» (1956, прэмія «Оскар»), «Зачараваны», «Дрэнная слава» ў ЗША; «Стромбалі, зямля божая» (1950), «Еўропа-51» (1951) у Італіі, «Алена і мужчыны» (1956) у Францыі, «Жоўты ролс-ройс» (1965), «Кветка кактуса» ў Вялікабрытаніі, а таксама ў фільмах «Сведэнх’ельмы» (1935), «Забойства ва Усходнім экспрэсе» (1975, прэмія «Оскар»), «Восеньская саната».
Разам з А. Бургес аўтар кнігі «Мая гісторыя», якая выйшла ў 1980 годзе.
Фільмаграфія 1943 — Па кім звоніць звон
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт Інгрыд Бергман на сайце peoples.ru Інгрыд Бергман на партале «Культура»
Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Актрысы Швецыі Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Тоні» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар» Катэгорыя:Памерлі ад раку малочнай залозы