Берт За́кманНапісанне імя і прозвішча Берт Закман у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.506. (, ) — нямецкі фізіёлаг, урач і біяфізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1991 годзе разам з Эрвінам Неерам за «адкрыцці, датычныя функцый адзіночных іонных каналаў у клетках». Разам з Неерам распрацаваў метад лакальнай фіксацыі патэнцыялу.Nobel autobiographyHamill, O. P.; Marty, A.; Neher, E.; Sakmann, B.; Sigworth, F. J. (1981). «Improved patch-clamp techniques for high-resolution current recording from cells and cell-free membrane patches». Pflügers Archiv European Journal of Physiology 391 (2): 85. doi:10.1007/BF00656997. PMID 6270629.
Біяграфія Нарадзіўся ў Штутгарце ў 1942 годзе. Навучаўся ў школе ў Ліндау, потым завяршыў вангербургскую гімназію ў Штутгарце ў 1961 годзе. Вывучаў медыцыну з 1967 года ў Цюбінгене, Фрайбургу, Берліне, Парыжы і Мюнхене. Пасля здачы экзаменаў па медыцыне ва ўніверсітэце Людвіга-Максіміліяна ў Мюнхене, ён стаў асістэнтам у 1968 годзе ў Мюнхенскім універсітэце, а таксама працаваў у якасці навуковага супрацоўніка () у Інстытуце псіхіятрыі М. Планка ў Мюнхене, у аддзеле нейрафізіялогіі пад кіраўніцтвам Ота Дзетлева Крэйцфельда. У 1971 годзе ён пераехаў ва ўніверсітэцкі каледж Лондана, дзе ён працаваў у аддзеле біяфізікі пад кіраўніцтвам Бернарда Каца. У 1974 годзе ён скончыў сваю медыцынскую дысертацыю пад назвай Elektrophysiologie der neuralen Helladaptation in der Katzenretina на медыцынскім факультэце Гётынгенскага ўніверсітэта.
З 1974 года ў Інстытуце біяфізічнай хіміі М. Планка ў г. Гётынген. У 1979 годзе далучыўся да групы, якая займалася мембраннай біялогіяй. Займаўся выкладаннем ў Гайдэльбергскім універсітэце.
Аўтар навуковых праац па метадах фіксацыі электрычных патэнцыялаў на клетачнай мембране і іх выкарыстанні для вывучэння будовы і функцый дзіночных іонных каналаў у розных тыпах клетак.
З'яўляецца заснавальнікам фонд Берта-Закмана.
Прафесар.
Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1993).
Узнагароды 1991 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне. 1991 — Прэмія Харві. 1989 — Міжнародная прэмія Гайрднера. 1987 — Медаль Лейбніца. 1986 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц.
Бібліяграфія Betz, W.; Sakmann, B. (1971). «„Disjunction“ of frog neuromuscular synapses by treatment with proteolytic enzymes». Nature: New biology 232 (29): 94-95. PMID 4328253. Betz, W.; Sakmann, B. (1973). «Effects of proteolytic enzymes on function and structure of frog neuromuscular junctions». The Journal of physiology 230 (3): 673—688. PMC 1350622. PMID 4352108.
Літаратура
Спасылкі Аўтабіяграфія Берта Сакмана на Нобелеўскім сайце Кіраўніцтва Інстытута медыцынскіх даследаванняў Таварыства Макса Планка ў Гейдэльберзе
Катэгорыя:Фізіёлагі Германіі Катэгорыя:Біяфізікі Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Харві