thumb|Драўляная разьбяная фігура святога. Ноўгарад, 1559 год. Іаан II (да прыняцця схімы Ілля;? — ) — архіепіскап Вяліканаўгародскі і Пскоўскі (з 1165); святы Рускай царквы, шануецца ў ліку свяціцеляў.

Нарадзіўся ў Ноўгарадзе. Быў спачатку прэсвітэрам пры . Праславіўшыся богаўгоднымі подзвігамі, Іаан пасля смерці святога Аркадзя быў абраны наўгародцамі на епіскапскую кафедру.

У 1165 быў узведзены ў сан архіепіскапа, які захоўваўся за наступнымі наўгародскімі ўладыкамі. Разам з братам Гаўрыілам (у манастве Рыгорам), пабудаваў некалькі цэркваў (сярод іх царква Дабравешчання ў Аркажах, пабудаваная ў 1179 за 70 дзён, верагодна, да 10-гадовага юбілею перамогі наўгародцаў над Суздальскім войскам).

У 1185 Ілля прыняў схіму і імя Іаан; ў наступным годзе ён памёр. Мошчы яго адкрыты ў 1439 годзе ў наўгародскім Сафійскім саборы і архіепіскапам Наўгародскім Яўфіміем устаноўлена мясцовае святкаванне.

Праслаўлены на Саборы 1547 года пры мітрапаліце Маскоўскім Макарыю як агульнарасійскі святы. Памяць святога Іаана святкуецца 7 верасня па юліянскім календары.

Спасылкі Іаан (Ілля), архіепіскап Наўгародскі на сайце Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскага Дома) РАН Свяціцель Іаан на сайце Рускае Праваслаўе Свяціцель Іаан, архіепіскап Наўгародскі

Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Рускія праваслаўныя святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XII стагоддзя Катэгорыя:Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Архіепіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Епіскапы Наўгародскія Катэгорыя:Кананізаваныя ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Свяціцелі