Мабуту Сесе Секо Куку Нгбенду Ва За Банга (фр. Mobutu Sese Seko Kuku Ngbendu wa za Banga (у перакладзе з мовы нгбанды, азначае «Воін, які ідзе ад перамогі да перамогі, і ніхто не можа яго спыніць»), больш вядомы як Мабуту Сесе Секо, да 1972 Жазеф Дэзірэ Мабуту, фр. Joseph-Désiré Mobutu, — ) — прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (пераназванай 27 кастрычніка 1971 года ў Рэспубліку Заір) у 1965—1997 гадах. Маршал (1982).
Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Мабуту прыйшоў да ўлады 24 лістапада 1965 года пасля дзяржаўнага перавароту і стаў дыктатарам. Ён змяніў назву краіны з Конга на Заір (1971). Перыяд праўлення Мабуту характарызуецца вельмі нізкім узроўнем жыцця насельніцтва, карупцыяй і клептакратыяй.
Біяграфічныя звесткі Скончыў ваенную школу ў г. Лулуабург. 3 1949 года ў бельгійскіх каланіяльных войсках, з 1956 рэдактар газет «l’Avenir» («Будучыня») і «Actualité africaine» («Афрыканская рэчаіснасць»); дзяржаўны сакратар ва ўрадзе Патрыса Лумумбы, з ліпеня 1960 начальнік Генштаба. У верасні 1960 скінуў П. Лумумбу. 3 1961 галоўнакамандуючы Кангалезскай нацыянальнай арміяй. Пасля перавароту ў лістападзе 1965 года прэзідэнт ДРК. Адэінай дзяржаўнай ідэалогіяй абвясціў канцэпцыю «сапраўднага заірскага нацыяналізму»; усталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым, які арыентаваўся на заходнія краіны. У маі 1997 пад націскам узброенага паўстання пакінуў краіну.
Бібліяграфія Edgerton, Robert — «The Troubled Heart of Africa: A History of the Congo», St. Martin’s Press Gould, David — «Bureaucratic Corruption and Underdevelopment in the Third World: The Case of Zaire» Janssen, Pierre — «A la cour de Mobutu», Michel Lafon, 1997 Kelly, Sean — «America’s Tyrant: The CIA and Mobutu of Zaire», American University Press Lesie, Winsome J — «Zaire: Continuity and Political Change in an Oppressive State», Westview Press MacGaffey, Janet — «The Real Economy of Zaire: The Contribution of Smuggling and Other Unofficial Activities to National Wealth», Philadelphia: University of Pennsylvania Press Meditz, Sandra W. and Tim Merrill — «Zaire: A Country Study», Claitor’s Law Books and Publishing Division Mokoli, Mondonga M — «State Against Development: The Experience of Post-1965 Zaire», New York: Greenwood Press Ngbanda Nzambo-ku-Atumba, Honoré — «Ainsi sonne le glas! Les Derniers Jours du Maréchal Mobutu», Gideppe Nguza Karl-i-Bond, Jean — «Mobutu ou l’Incarnation du Mal Zairois», Bellew Publishing Co Ltd Sandbrook, Richard — «The Politics of Africa’s Economic Stagnation», Cambridge University Press, 1985 Wrong, Michela — «In The Footsteps of Mr. Kurtz: Living on the Brink of Disaster in Mobutu’s Congo», Perennial Young, Crawford, and Thomas Turner — «The Rise and Decline of the Zairian State», University of Wisconsin Press
Літаратура Мабуту Сесе Секо //
Спасылкі
Мобуту на сайце Congo On-Line (французская) Інтэрв’ю з Мобуту на сайце Metroactive.com (англійская) Артыкул «Inside Mobutu’s Court» на сайце Africasia.co.uk (англійская) Артыкул «Mobutu’s legacy: Show over substance» на сайту BBC.co.uk (англійская)
Катэгорыя:Фельдмаршалы і маршалы Катэгорыя:Дзеячы нацыяналізму Катэгорыя:Прэзідэнты Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Асобы на банкнотах Катэгорыя:Памерлі ад раку прадсталёвай залозы