Жан-Франсуа Шампальён (; 23 снежня 1790 — 4 сакавіка 1832) — французскі гісторык-арыенталіст і лінгвіст, заснавальнік егіпталогіі.

Дзякуючы праведзенай ім расшыфроўцы тэксту Разецкага каменя 14 верасня 1822 г. зрабілася магчымым чытанне егіпецкіх іерогліфаў і далейшае развіццё егіпталогіі як навукі.

Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Школе ўсходніх моў у Калеж дэ Франс (1807—09). 3 1809 выкладаў ва ўніверсітэце Грэнобля (з 1818 прафесар). Быў членам Французскага Геаграфічнага таварыства.

Пасля шматгадовай працы над дэшыфроўкай егіпецкіх іерогліфаў у 1822 прачытаў надпіс на Разецкім камені; распрацаваў прынцыпы дэшыфроўкі і вызначыў паслядоўнасць развіцця егіпецкага іерагліфічнага пісьма (іерагліфічнае, іератычнае, дэматычнае). У 1824—26 вывучаў егіпецкія помнікі ў музеях Італіі, потым працаваў хавальнікам Егіпецкага музея ў Луўры. У 1828—30 кіраваў экспедыцыяй у Егіпет, сабраў і скапіраваў шмат егіпецкіх тэкстаў, помнікаў і выяў. У 1831 узначаліў першую ў свеце кафедру егіпталогіі ў Калеж дэ Франс. Склаў першыя граматыку і слоўнік старажытнаегіпецкай мовы.

Гл. таксама

Егіпецкія іерогліфы Разецкі камень Копцкая мова

Спасылкі Шампальён Ж. Пра егіпецкі іерагліфічны алфавіт. Музей Жан-Франсуа Шампальён ў Фіжаку (фр.) «Егіпецкая граматыка» Ж.-Ф. Шампальёна (фр.) Champollion J.F. Panthéon égyptien Champollion J.F. Lettre à M. Dacier

Катэгорыя:Егіптолагі Катэгорыя:Мовазнаўцы Францыі Катэгорыя:Паліглоты Катэгорыя:Памерлі ў 1832 годзе Катэгорыя:Постаці эпіграфікі Катэгорыя:Дэшыфроўка забытых пісьменнасцей Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз Катэгорыя:Гісторыкі Францыі