Падзеі

3 мая: Чатырохгадовым соймам прынята Устава аб кіраванні (Канстытуцыя), якой зменена форма праўлення Рэчы Паспалітай з абмежаванай манархіі на канстытуцыйную манархію. 14 чэрвеня: Устаноўчым сходам падчас Вялікай французскай рэвалюцыі прыняты Закон Ле Шапелье, які забараняў гільдыі, працоўныя кааліцыі і права на забастоўку. 22 чэрвеня: Шэйх Мансур быў паранены і патрапіў у палон падчас штурму і ўзяцця расійскімі войскамі Анапы. 9 верасня: Сталіца ЗША названа ў гонар прэзідэнта Джорджа Вашынгтона. 14 верасня: Папская дзяржава і Авіньён уключаны ў склад Францыі. 27 верасня: Яўрэям Францыі дадзена французскае грамадзянства. 30 верасня: У Вене адбылася прэм’ера апошняй оперы В. А. Моцарта «Чароўная флейта». 9 лістапада: Асамблея патрабуе зварот у Францыю эмігрантаў, яны маюць два месяцы, пасля чаго іх маёмасць будзе канфіскавана. 29 лістапада: Экспедыцыя Джорджа Ванкувера адкрыла астравы Чатэм у Ціхім акіяне. 15 снежня: Кангрэсам Злучаных Штатаў ратыфікаваны першыя 10 паправак да Канстытуцыі.

Нарадзіліся 21 лютага: Карл Чэрні, аўстрыйскі кампазітар. 27 красавіка: Самуэль Морзэ, адзін з вынаходнікаў аднадротавага тэлеграфа, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак. 26 ліпеня: Франц Ксавер Вольфганг Моцарт, аўстрыйскі кампазітар. 22 верасня: Майкл Фарадэй, англійскі фізік-эксперыментатар і хімік. 23 верасня: Іаган Франц Энке, нямецкі астраном.

Памерлі 24 студзеня: Эцьен Марыс Фальканэ, французскі скульптар. 14 мая: Франчэска Лебрэн, нямецкая спявачка. 22 мая: Юхан Андрэас Мурэй, шведскі батанік, урач. 5 снежня: Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазітар і музыкант-віртуоз.