Стывен Чу (, , нар. 28 лютага 1948, горад Сент-Луіс, штат Місуры, ЗША) — амерыканскі фізік-эксперыментатар. За даследаванні ў галіне астуджэння і ўлоўлівання атамаў з выкарыстаннем лазерных тэхналогій у 1997 годзе ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіцы (сумесна з Клодам Коэнам-Тануджы і Уільямам Філіпсам).
З 21 студзеня 2009 года па 22 красавіка 2013 года — міністр энергетыкі ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Барака Абамы.
У 2017 быў выбраны замежным членам НАН Беларусі.Экс-министр энергетики США стал членом НАН Беларуси
Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта (фізіка, малекулярная і клетачная фізіялогія). Апублікаваў больш за 280 прац па атамнай фізіцы і фізіцы палімераў, біяфізіцы, біялогіі, біявізуалізацыі, батарэях і іншых энергетычных тэхналогіях.
Спасылкі Аўтабіяграфія Стывена Чу на сайце Нобелеўскага камітэта. Нобелеўская лекцыя Стывена Чу Хатняя старонка Стывена Чу на сайце Стэнфардскага ўніверсітэта.
Катэгорыя:Міністры энергетыкі ЗША Катэгорыя:Кабінет Барака Абамы Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук