thumb|Член групы Ананімы падчас пратэсту Захапі Уол-Стрыт у Нью-Ёрку 17 верасня 2011 года thumb|Пратэсты на 14-ы дзень акцыі Occupy Wall Street 1 кастрычніка 2011 года
Захапі Уол-Стрыт () — акцыя грамадзянскага пратэсту ў амерыканскім горадзе Нью-Ёрк, якая праходзіла пачынаючы з 17 верасня 2011 года па цяперашні час. Мэта ўдзельнікаў акцыі — працяглы захоп вуліцы Уол-стрыт у фінансавым цэнтры Нью-Ёрка з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да злачынстваў фінансавай эліты і заклік да структурных змен у эканоміцы. Некаторыя ўдзельнікі таксама пратэставалі супраць смяротнага пакарання смерцю Троя Дэвіса якое адбылася ў штаце Джорджыя 21 верасня 2011 года.
У акцыі да цяперашняга часу не існуе ярка выяўленага лідара, тым не менш думка пра падобны пратэст нарадзілася ў групе Adbusters, некамерцыйнай арганізацыі, вядомай сваёй анты-капіталістычнай і анты-кансумерыстычнай пазіцыяй. Актыўную падтрымку аказваюць хактывісты «Ананімы». 28 верасня 2011 года, дэманстранты атрымалі падтрымку некалькіх буйных прафсаюзаў, уключаючы Саюз транзітных працаўнікоў, які налічвае каля 40 000 членаў. 30 верасня 2011 года ўдзельнікі руху прайшлі маршам каля штаб-кватэры нью-ёркскай паліцыі. Каля 1000 чалавек неслі транспаранты з крытыкай дзеянняў праваахоўных органаў. Акцыя пратэсту адбылася пасля таго, як падчас адной з дэманстрацый паліцэйскія пырснулі слязістым газам у чатырох жанчын. Відэаролік з інцыдэнтам хутка разыйшоўся ў Інтэрнэце, і шматлікія ўдзельнікі акцыі паабяцалі «стаяць да канца». Чакаецца, што дэманстранты будуць заставацца ў намётавым гарадку ў Зукоці-парку ўсю зіму. 1 кастрычніка 2011 года паліцыя арыштавала больш 700 дэманстрантаў, удзельнікаў руху Захапі Уол-Стрыт, якія запоўнілі праезную частку ў спробе перасекчы Бруклінскі мост.
Апроч Нью-Ёрка, дэманстрацыі Occupy Wall Street праходзяць і ў іншых гарадах ЗША. Як сцвярджаюць арганізатары, яны падтрымліваюць сувязі і каардынуюць свае акцыі з аднадумцамі ў буйных гарадах ЗША і за мяжой — у Іспаніі, Канадзе, Ізраілі, Партугаліі, Грэцыі, Аўстраліі, Вялікабрытаніі і іншых краінах.
Спасылкі occupywallst.org — сайт, прысвечаны акцыі Global Revolution — відэа з Уолл-Стрыт у рэжыме рэальнага часу афіцыйная старонка акцыі на Facebook adbusters.org — сайт Adbusters occupytogether.org — акцыі Occupy у іншых гарадах ЗША
Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў ЗША