Валонскі Брабант (, , , ) — адна з дзесяці правінцый Бельгіі і адна з пяці валонскіх правінцый. Самая маленькая з бельгійскіх правінцый. Утворана 1 студзеня 1995 года ў ходзе падзелу правінцыі Брабант па моўным прынцыпе на фламандскую і валонскую правінцыі. Мяжуе з Эно, правінцыяй Намюр, правінцыяй Льеж і Фламандскім Брабантам. Сталіца - Ваўр. Складаецца з 27 муніцыпалітэтаў.
Асноўныя даныя Плошча: 1093 км² Насельніцтва (па стане на 1 студзеня 2005): 361 418 чал. Шчыльнасць насельніцтва: 319 чал./км² Найважнейшыя рэкі: Лан, Сена
Спасылкі
Афіцыйны сайт