Міхаі́л Іо́сіфавіч Ве́лер (; ) — расійскі пісьменнік і філосаф, член Расійскага ПЭН-Цэнтра і Расійскага філасофскага таварыства, лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій.
Праца У 1972—1973 гадах працуе па размеркаванні ў Ленінградскай вобласці выхавальнікам групы падоўжанага дня пачатковай школы і настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў сельскай васьмігадовай школе. Звольнены па ўласным жаданні.
Уладкоўваецца рабочым-бетоншчыкам цэха зборных канструкцый ЖБК-4 у Ленінградзе. У якасці вальшчыка лесу і землякопа выязджае летам 1973 з брыгадай «шабашнікаў» на Кольскі паўвостраў і Церскі бераг Белага мора.
У 1974 годзе працуе ў Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі і атэізму (Казанскім саборы) малодшым навуковым супрацоўнікам, экскурсаводам, столярам, забеспячэнцам і намеснікам дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы.
У 1975 годзе — карэспандэнт завадской газеты Ленінградскага абутковага аб'яднання «Скараход» «Скараходаўскі рабочы», в.а. загадчыка аддзела культуры, в.а. загадчыка аддзела інфармацыі. Першыя публікацыі апавяданняў у «афіцыйнай прэсе».
З мая па кастрычнік 1976 года — перагоншчык імпартнага быдла з Манголіі ў Бійск па Алтайскіх гарах.
З 2006 года вядзе штотыднёвую перадачу на Радыё Расіі «Пагаворым» з Міхаілам Велерам.
Крытыка
Аповесці і раманы Рандэву са знакамітасцю (1990) Прыгоды маёра Звягіна (1991) Ножык Сярожы Даўлатава (1994) Самавар (1996) Ганец з Пізы (2000) Жорсткі (2003) Раманы (2003) Мая справа (2006) Не ножык не Сярожы не Даўлатава (2006) Махно (2007)
Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Журналісты Эстоніі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя