Хайда-Гуаі, да 2010 года — Астравы Каралевы Шарлоты — (мове індзейцаў хайда: Хайда-Гуаі, Haida Gwaii; на ) «астравы людзей», з 2010 года афіцыйнае найменне архіпелага ў межах Брытанскай КалумбііCanadian Encyclopedia. Haida Gwaii ) — архіпелаг ля паўночна-заходняга ўзбярэжжа канадскай правінцыі Брытанская Калумбія, які складаецца з двух галоўных астравоў Грэй на поўначы і Морсбі на поўдні, выспаў Луіз, Лайел, Канг, а таксама прыкладна 150 невялікіх астравоў. Агульная плошча архіпелага 10180 км². Архіпелаг аддзяляецца ад мацерыка пралівам Хекатэ. Востраў Ванкувер знаходзіцца на поўдзень ад архіпелага, аддзелены залівам Каралевы Шарлоты, амерыканскі штат Аляска знаходзіцца на поўначы, аддзелены пралівам Дыксан-Энтранс. Клімат на архіпелагу умераны, вільготны. Заходняя частка ўзбярэжжа архіпелага гарыстая, на паўночным усходзе вострава Грэй знаходзіцца шырокая нізіна, углыб якой укліньваецца ўнутраная бухта МасетБСЭ на Академике. Таксама на паўночным усходзе вострава размешчаны правінцыйны парк Найкун (Naikoon Provincial Park). На паўднёвым захадзе вострава Морсбі размешчана Нацыянальная паркавая рэзервацыя Гуаі-Хаанас.

Да перайменавання архіпелаг, быў названы ў гонар каралевы Вялікабрытаніі Шарлоты, жонкі караля Георга III.

Насельніцтва — 4761 чал.

Катэгорыя:Брытанская Калумбія Катэгорыя:Астравы Канады Катэгорыя:Архіпелагі Канады Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна