Джэймс Юджын «Джым» Керы (; ) — амерыкана-канадскі кінаакцёр, сцэнарыст, прадзюсар, вядомы па фільмах «Маска», «Эйс Вентура: Вышук хатніх жывёл», «Эйс Вентура: Калі кліча прырода», «Тупы і яшчэ тупей», «Ілжэц, хлус», «Брус Усемагутны», «Шоу Трумана», «Чалавек на месяцы», «Вечнае ззянне чыстага розуму». Адзін з самых высокааплатных комікаў ЗША. Першая галоўная роля — Марк Кендал у фільме «Аднойчы ўкушаны».

Уладальнік двух і намінант на шэсць «Залатых глобусаў», уладальнік 11 розных прэмій «MTV Movie & TV Awards», намінант на прэмію BAFTA, а таксама ўладальнік шэрагу іншых прэмій.

Фільмаграфія 1994 ― Эйс Вентура: Вышук хатніх жывёл / «Ace Ventura: Pet Detective» 1994 ― Маска / «The Mask» 1995 ― Эйс Вентура: Калі кліча прырода / «Ace Ventura: When Nature Calls» 1998 ― Шоу Трумана / «The Truman Show» 2004 ― Вечнае ззянне чыстага розуму / «Eternal Sunshine of the Spotless Mind»

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Комікі ЗША Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры Канады Катэгорыя:Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Канады