Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт () — адзін з найбуйнейшых і самых першых універсітэтаў у Расіі. У склад універсітэцкага вучэбна-навуковага комплексу ўваходзіць: 22 спецыяльныя факультэты, 13 навукова-даследчыя інстытуты, а таксама факультэт Ваеннага навучання і агульнауніверсітэцкая кафедра фізічнай культуры і спорту.

Прэзідэнт СПБГУ — акадэмік РАТ Л. А. Вярбіцкая. Рэктар — прафесар М. М. Кропачаў.

Будынкі ўніверсітэта размешчаны ў асноўным у Васілевостраўскім і Петрадварцоўскім раёнах горада. На Васільеўскім востраве размешчаны так званы Васілевостраўскі вучэбна-навуковы комплекс з гістарычным галоўным будынкам універсітэта (будынак Дванаццаці калегій), а ў Старым Пецяргофе — Петрадварцовы вучэбна-навуковы комплекс.

Вядомыя студэнты-беларусы Радаслаў Казіміравіч Астроўскі Францішак Багушэвіч, выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях Язэп Якаўлевіч Варонка Уладзімір Бертольдавіч Вільнер Лявон Заяц Уладзімір Фёдаравіч Міткевіч Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч Павел Міхайлавіч Шруб Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі

Вядомыя выпускнікі

Баніфацый Урбанавіч Крупскі Бонифаций Урбанович Крупский // «Наследие слуцкого края» Павел Аляксандравіч Аляксандраў Аляксандр Іпалітавіч Барбашоў Барыс Аляксеевіч Крэпак, беларускі мастацтвазнавец, арт-крытык, пісьменнік і публіцыст Мікалай Мікалаевіч Нікулін, савецкі і расійскі мастацтвазнаўца, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі мастацтваў Адрыян Віктаравіч Прахаў, рускі гісторык мастацтва, археолаг, мастацкі крытык Піцірым Аляксандравіч Сарокін, расійска-амерыканскі сацыёлаг, філосаф Сяргей Львовіч Собалеў, савецкі вучоны, акадэмік АН СССР, Герой Сацыялістычнай Працы

Цікавыя факты Адным з рэктараў (у 1938—1939 гг.) быў беларускі навуковец Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт універсітэта Сайт выпускнікоў СПбДУ/ЛДУ Сайт студэнтаў СПбДУ Сайт навін СПбДУ

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі

Катэгорыя:Навука ў СССР Катэгорыя:1724 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Санкт-Пецярбургу