Канстанці́н Ігна́тавіч Лукашо́ў (, вёска Гарадзец, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — ) — беларускі навуковец у галіне геалогіі і геахіміі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1952—1957). Бацька вучонага-географа Валянціна Лукашова. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1953), доктар геолага-мінералагічных навук (1937), прафесар (1938). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).
Біяграфія Паходзіць з заможнай сялянскай сям’і. У 1922 годзе скончыў Быхаўскую працоўную сямігадовую школу і пэўны час працаваў у гаспадарцы бацькі. Скончыў Ленінградскі універсітэт (1931). З 1931 года — загадчык кафедры, дэкан геолага-глебава-геаграфічнага факультэта ЛДУ. У 1934 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Грунтазнаўства». У 1938—1939 гадах — рэктар Ленінградскага ўніверсітэта.
У 1939—1944 гадах працаваў у Наркамаце знешняга гандлю СССР. З 1944 года — прафесар, загадчык кафедры Інстытута знешняга гандлю СССР, з 1949 года — загадчык кафедры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.
У 1953—1956 гадах — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1956—1969 гадах — віцэ-прэзідэнт АН БССР, адначасова ў 1963—1970 гадах — загадчык Лабараторыяй геахімічных праблем АН БССР. У 1971—1977 гадах — дырэктар, адначасова з 1975 года — загадчык лабараторыі Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1967 гадах, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах.
На працягу 1957—1960 гадах з’яўляўся старшынёй навуковай рады Беларускага геаграфічнага таварыства.
Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Навуковы ўклад Працы па грунтазнаўству, фізічнай і эканамічнай геаграфіі, чацвярцічнай геалогіі і геахіміі, праблемах рацыянальнага выкарыстання і аховы навакольнага асяроддзя. Вёў інжынерна-геалагічныя даследаванні ў Забайкаллі і Амурскай вобласці (па трасе Байкала-Амурскай магістралі). Напісаў шэраг прац па эканоміцы ЗША, праблемах мінеральных рэсурсаў і геапалітыцы. Распрацаваў занальную геахімічную класіфікацыю кары выветрывання. Прапанаваў геахімічную тэорыю лёсаўтварэння. Вывучыў літалагічныя і геахімічныя асаблівасці розных генетычных тыпаў чацвярцічных адкладаў, даў іх класіфікацыю. Арганізаваныя і праведзеныя ім працы дазволілі ўсталяваць і ахарактарызаваць геахімічныя правінцыі на тэрыторыі Беларусі, вывучыць заканамернасці міграцыі многіх хімічных элементаў у паверхневай зоне зямной кары і ландшафтах, якія з’явіліся асновай для рашэння шэрагу прыкладных задач. Абгрунтаваў перспектывы пошукаў радовішчаў металаў і неметалічнай сыравіны на тэрыторыі Беларусі. У серыі манаграфій на прыкладзе Беларусі і іншых рэгіёнаў распрацаваў навуковыя асновы аховы навакольнага асяроддзя і біясферы. Пад яго кіраўніцтвам створаны першы ў гісторыі рэспублікі доўгатэрміновы прагноз змены навакольнага асяроддзя пад уплывам тэхнагенезу ў апошняй чвэрці ХХ ст.
Асноўныя працы Апублікаваў больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 55 манаграфій і брашур.
Основы литологии и геохимии коры выветривания. — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1958. Очерки по геохимии гипергенеза. — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1963. Образование и миграция нефти. — Мн.: Вышэйшая школа, 1974 (совм. с А. В. Кудельским). Развитие биосферы в голоцене / Академия наук Белорусской ССР, Институт геохимии и геофизики. — Мн.: Наука и техника, 1978. — 177, c. Научные основы охраны окружающей среды. — Мн.: Вышэйшая школа, 1980 (совм. с В. К. Лукашевым). Эколого-геохимическое изучение биосферы в научных и прикладных аспектах. — Мн.: Наука и техника, 1989 (совм. с И. К. Вадковской).
Узнагароды і прэміі Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967). Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі і тэхнікі (1972) за адкрыццё і разведку нафтавых радовічшаў Прыпяцкай нафтагазаноснай зоны БССР Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1966) Ордэн Дружбы народаў (1977) Медаль імя акадэміка Вавілава Залаты медаль ВДНГ СССР
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Нацыяналььная акадэмія навук Беларусі — Акадэмік Лукашоў Канстанцін Ігнатавіч Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Рэктары БДУ Катэгорыя:Рэктары СПбДУ Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты НАНБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дактары геолага-мінералагічных навук Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэканы СПбДУ Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР