Падзеі
16 студзеня: У ЗША пачаў дзейнічаць «сухі закон». 2 лютага: У Тарту падпісаны мірны дагавор, згодна з якім Савецкая Расія прызнала незалежнасць Эстоніі. 7 лютага: У Іркуцку расстраляны рускі адмірал Аляксандр Калчак. 9 лютага: Падпісаны года міжнародны трактат, які вызначыў прававы статус архіпелага Шпіцберген 23 лютага: Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч са сваім атрадам перайшоў пад польскае камандаванне, адпаведнае пагадненне было падпісанае ў Рызе. 28 лютага: Антон Луцкевіч пакінуў пасаду старшыні Рады народных міністраў БНР і выехаў у Вільню. 6 сакавіка: Польскія войскі занялі Шацілкі (зараз Светлагорск). 10 сакавіка: Абраны новы склад прэзідыума Часовага беларускага нацыяальнага камітэта на чале з Кузьмой Цярэшчанкам. 14 сакавіка: Рэферэндум у Шлезвіг-Гольштэйне, 80 % адыходзяць да Германіі. 7 мая: Польскія і ўкраінскія часці ўвайшлі ў Кіеў. 12 мая: У Савецкай Расіі абвешчана ваеннае становішча. 15 мая: Скліканы Устаноўчы сейм Літвы. 18 мая: Парламент Ісландыі (Альтынг) прыняў Канстытуцыю. 10 чэрвеня: Польскія аддзелы пад кіраўніцтвам Эдварда Рыдз-Сміглага пакінулі Кіеў. 4 ліпеня: Пачалося наступленне Чырвонай Арміі на савецка-польскім фронце. 11 ліпеня: Чырвоная Армія заняла Мінск. 12 ліпеня: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі. 14 ліпеня: Чырвоная Армія заняла Вільню. 20 ліпеня: Бальшавікі занялі Гродна ў ходзе савецка-польскай вайны. 31 ліпеня: Абвешчана дэкларацыя аб незалежнасці БССР — другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі. 11 жніўня: Савецкая Расія прызнавала незалежнасць Латвіі. 13 жніўня: Пачатак наступлення Чырвонай арміі на чале з М. Тухачэўскім на Варшаву.
16 жніўня: Польскія сілы пад камандваннем Юзафа Пілсудскага контратакавалі пад Варшавай, прымусіўшы Чырвоную армію да адступлення. 17 жніўня: У Мінску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расіяй і Другой Рэччу Паспалітай. 20 жніўня: Адбылося адкрыццё першай камерцыйнай радыёстанцыі ў свеце — радыё 8MK (WWJ) у Дэтройце. 26 жніўня: Прынятая 19-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая дала права голасу жанчынам.
12 верасня: Завяршыліся Летнія Алімпійскія гульні 1920, якія праходзілі ў Антверпене з 20 красавіка. 14 верасня: У Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр. 27 верасня: Войскі С. Булак-Балаховіча занялі Пінск. 9 кастрычніка: Дывізіі генерала Люцыяна Жалігоўскага занялі Вільню і Віленскі край. 12 кастрычніка: На тэрыторыі Віленшчыны і Гродзеншчыны абвешчана асобнае дзяржаўнае ўтварэнне пад назвай Сярэдняя Літва 18 кастрычніка: Спыніліся ваенныя дзеянні ў ходзе савецка-польскай вайны. 20 кастрычніка: На беларускай нацыянальна-палітычнай нарадзе ў Рызе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. 25 кастрычніка: Войскі генерала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс. чал.) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы вайсковыя дзеянні супраць Чырвонай Арміі. 25 кастрычніка: У чатырох канадскіх правінцыях прыняты «сухі закон». 10 лістапада: Аддзелы С. Булак-Балаховіча захапілі Мазыр. 11 лістапада: Заключана пагадненне паміж урадамі Беларускай Народнай Рэспублікі і Літоўскай Дэмакратычнай Рэспублікі. 15 лістапада: Данцыг абвешчаны вольным горадам. 21 лістапада: Рада Случчыны выдае дэкларацыю, у якой заклікае да барацьбы за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах — пачатак Слуцкага збройнага чыну. 9 снежня: Беспартыйны Міхаэль Хайніш становіцца прэзідэнтам Аўстрыі. 22 снежня: VIII з’езд Саветаў РСФСР зацвердзіў план эканамічнага развіцця краіны «ГОЭЛРО». 28 снежня: Скончыліся баявыя дзеянні Слуцкага паўстання. снежань: Па ініцыятыве консула БНР М. Вяршыніна створана Беларуская грамада ў Празе.
Нарадзіліся 1 студзеня: Барыс Рагуля, дзеяч беларускага нацыянальнага руху 2 студзеня: Айзэк Азімаў, амерыканскі пісьменнік-фантаст (пам. 6.4.1992) 14 студзеня: Мікола Аўрамчык, беларускі паэт, перакладчык 20 студзеня: Федэрыка Феліні, італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр (пам. 31.10.1993) 11 лютага: Фарук I, кароль Егіпта 20 лютага: Ф.А. Абрамаў, рускі пісьменнік (пам. 14.05.1983) 15 сакавіка: Эдуард Донал Томас, амерыканскі ўрач-трансплантолаг 1 красавіка: Ташыра Міфунэ, японскі акцёр (пам. 1997) 6 красавіка: Эдманд Фішэр, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1992) 18 мая: Караль Вайтыла, які ў 1978 годзе стаў папай Рымскім Янам Паўлам II 11 ліпеня: Юл Брынер, амерыканскі акцёр 14 ліпеня: Алесь Астапенка, беларускі паэт, перакладчык (пам. 20.7.1970) 17 чэрвеня: Франсуа Жакоб, французскі мікрабіёлаг 17 жніўня: Морын О'Хара, ірландская актрыса 22 жніўня: Рэй Брэдберы, амерыканскі пісьменнік-фантаст 23 кастрычніка: Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменнік і журналіст 29 кастрычніка: Барух Бенасераф, амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1980) (пам.2.8.2011) 12 лістапада: Андрэй Макаёнак, беларускі драматург
Памерлі 7 студзеня: Эдмунд Бартан, першы прэм’ер-міністр Аўстраліі 7 лютага: Аляксандр Калчак, расійскі ваенны і палітычны дзеяч, флатаводзец, навуковец-акіянограф. 24 студзеня: Амедэо Мадыльяні, італьянскі мастак. 4 ліпеня: Макс Клінгер, нямецкі мастак. 28 ліпеня: Алесь Гарун, беларускі літаратар.