Жуан V (; , палац Ribeira, Лісабон, Партугалія — , палац Ribeira, Лісабон, Партугалія) — 24-ы кароль Партугаліі з 1706 года, 11-ы герцаг Браганскі, унук Жуана IV, сын Педру II.

Кіраванне У якасці саюзніка імператара і Англіі ваяваў з Францыяй у вайне за іспанскую спадчыну. У 1717 годзе па просьбе Папы Клімента XI накіраваў магутную эскадру на барацьбу з туркамі, якая разам з караблямі іншых хрысціянскіх краін прыняла ўдзел у бітве ля мыса Матапан.

Быў заступнікам навук і мастацтва. У 1720 годзе заснаваў Акадэмію гісторыі Партугаліі.

Выдаткоўваў значныя сумы на пабудову манастыроў (найбольш значны — манастыр у горадзе Мафра) і за права мець свайго патрыярха ў Лісабоне. У 1748 годзе атрымаў тытул Rex fidelissimus ад Папы Бенедыкта XIV. Апошнія гады на яго меў вялікі ўплыў францысканец Гаспар.

Сям’я Быў жанаты з Марыяй Ганнай, дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда I.

Марыя Барбара (1711—1758) — жонка караля Іспаніі Фердынанда VI Педру (1712—1714) Жазэ I (1714—1777) — жанаты з Марыянай Вікторыяй Іспанскай Карлас (1716—1730) Педру III (1717—1786) — жанаты з роднай пляменніцай, каралевы Партугаліі Марыі I Аляксандр (1723—1728)

Незадоўга да смерці караля сталі знясільваць хвароба і меланхолія. Нягледзячы на шчодрыя дары манастырам, шматлікія малітвы і працэсіі, здароўе яго не паправілася, і ён памёр ад вадзянкі. Спадчыну атрымаў яго старэйшы сын Жазэ (Іосіф) I.

Катэгорыя:Каралі партугальскія Катэгорыя:Браганса (дынастыя)