Падзеі
26 лютага: Інцыдэнт 26 лютага — няўдачная спроба дзяржаўнага перавароту ў Японіі. 7 сакавіка: Уваход германскіх войскаў у Рэйнскую вобласць. 5 красавіка: Адкрыты Палескі музей у Пінску. 14—24 красавіка: Бітва за Агадэн на паўднёвым фронце Другой італа-абісінскай вайны. 14 чэрвеня: Аўтамабіль BMW 328 упершыню прадстаўлены на Міжнароднай гонцы Эйфеля на трасе Нюрбургрынг. 27 чэрвеня: Забарона абортаў у СССР. 17 ліпеня: У Іспанскім Марока і на Канарскіх астравах супраць рэспубліканскага ўрада выступіла група вайскоўцаў, на наступны дзень паўстанне ўспыхнула па ўсёй краіне. Пачалася Грамадзянская вайна ў Іспаніі. 31 ліпеня: Кароль Нарвегіі Хокан VII адкрыў Лесвіцу троляў. 14 верасня: На сакрэтнай нарадзе НКУС СССР приняў рашэнне аб масавай засылцы сваіх супрацоўнікаў у Іспанію для ўдзелу ў грамадзянскай вайне. 1 кастрычніка: Франсіска Франка прызначаны хунтай кіраўніком урада Іспаніі.
Нарадзіліся 14 студзеня: Антон Гурскі, беларускі фалькларыст (пам. 2016) 15 студзеня: Янка Сіпакоў, беларускі пісьменнік і перакладчык (пам. 2011) 18 студзеня: Васіль Сёмуха, беларускі перакладчык (пам. 2019) 22 студзеня: Алан Хігер, амерыканскі фізік і хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2000) 28 студзеня: Ісмаіл Кадарэ, албанскі паэт і пісьменнік 22 лютага: Майкл Бішап, амерыканскі анколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1989) 1 сакавіка: Лідзія Савік, беларускі літаратуразнавец і крытык, культуролаг (пам. 2024) 4 красавіка: Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт, сцэнарыст (пам. 2011) 6 красавіка: Генадзь Шупенька, беларускі літаратуразнавец і крытык, перакладчык (пам. 2010) 11 красавіка: Івонка Сурвіла, беларуская грамадска-палітычная дзяячка, мастачка, старшыня Рады БНР (з 1997) 17 красавіка: Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык (пам. 7.7.1991) 24 красавіка: Вера Рыч, англійская паэтэса і перакладчыца літаратурных твораў беларускіх аўтараў, артыкулаў пра беларускую літаратуру (пам. 2009) 5 траўня: Васіль Якавенка, беларускі празаік і публіцыст, грамадскі дзеяч (пам. 2018) 9 мая: Альберт Фіні, англійскі акцёр 15 траўня: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік і перакладчык (пам. 1995) 15 чэрвеня: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык (пам. 2022) 22 ліпеня: Вячаслаў Чамярыцкі, беларускі літаратуразнавец, крытык, тэкстолаг, перакладчык 9 жніўня: Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык (пам. 2010) 28 жніўня: Генадзь Бураўкін, беларускі паэт (пам. 30.5.2014) 1 верасня: Анатоль Кудравец, беларускі празаік і перакладчык, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» (пам. 2014) 4 верасня: Сакрат Яновіч, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч з Беласточчыны (пам. 17.2.2013) 7 верасня: Бадзі Холі, амерыканскі спявак (пам. 3.2.1959) 9 верасня: Арнольд Міхневіч, беларускі мовазнавец (пам. 2020) 17 кастрычніка: Аляксандр Станюта, беларускі літаратуразнавец і крытык, пісьменнік (пам. 2011) 25 кастрычніка: Віктар Цімафеевіч Тураў, беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст БССР, Народны артыст СССР (пам. 31.10.1996) 30 кастрычніка: Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец (пам. 2024) 19 лістапада: Эрнест Ялугін, беларускі празаік і публіцыст (пам. 2022) 13 снежня: Мікола Воранаў, беларускі празаік (пам. 2005)
Памерлі 18 студзеня: Рэдзьярд Кіплінг, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 30.12.1865) 23 студзеня: Эдмон Аман-Жан, французскі мастак (нар. 13.1.1858) 31 сакавіка: Рафаэле Таранціні, італьянскі інжынер, лётчык і вайсковец (нар. 23.9.1895) 8 красавіка: Роберт Барані, аўстрыйскі отарыналарынголаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1914 г. (нар. 22.4.1876) 28 красавіка: Ахмед Фуад I, кароль Егіпта (нар. 26.4.1868) 12 чэрвеня: Карл Краус, аўстрыйскі пісьменнік, паэт-сатырык, літаратурны і мастацкі крытык, фельетаніст, публіцыст (нар. 28.4.1874)