«Год Афрыкі», 17 краін кантынента атрымалі незалежнасць.

Падзеі

20 студзеня: У БССР ліквідавана Маладзечанская вобласць. 23 студзеня: Батыскаф ВМФ ЗША Трыест апускаецца на рэкордную глыбіню 10911 м у Ціхім акіяне 29 студзеня: Створана першая штучная нырка. 9 лютага: Закладзена першая зорка на Галівудскай алеі славы. 21 лютага: Фідэль Кастра нацыяналізаваў увесь бізнес на Кубе. 13 красавіка: Францыя ў пустыні Сахара выпрабавала ядзерную зброю. 21 красавіка: Інаўгурацыя новай сталіцы Бразіліі — горада Бразіліа. 22 мая: Катастрафічнае землетрасенне ў Чылі выклікала цунамі. 27 мая: Адбыўся ваенны пераварот у Турцыі. 9 чэрвеня: Адміністрацыйны цэнтр Парыцкага раёна перанесены ў г. п. Шацілкі. 26 чэрвеня: Абвешчана незалежная Малагасійская Рэспубліка. 30 чэрвеня: Бельгійскі кароль Бадуэн I абвясціў утварэнне незалежнай Рэспублікі Конга. 21 ліпеня: Катастрофа Іл-12 у Мінску прывяла да гібелі людзей. 1 жніўня: Францыя дала поўную незалежнасць Дагамеі. 3 жніўня: Атрымала незалежнасць французская калонія Нігер. 5 жніўня: Верхняя Вольта атрымліва незалежнасць. 7 жніўня: Абвешчана Рэспубліка Кот-д’Івуар. 16 жніўня: Кіпр абвешчаны незалежнай рэспублікай. 14 верасня: Заснавана Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (АПЕК). У яё ўвайшлі Ірак, Іран, Кувейт, Саудаўская Аравія і Венесуэла. 26 верасня: Джон Фіцджэральд Кенэдзі і Рычард Ніксан правялі першыя ў гісторыі выбараў прэзідэнтаў ЗША тэледэбаты. 1 кастрычніка: Абвешчана незалежнасць Нігерыі, прыняты сцяг Нігерыі. 6 лістапада: Адкрыты першыя пяць станцый Кіеўскага метрапалітэна. 27 снежня: «The Beatles» упершыню выступілі ў Англіі.

Нарадзіліся 1 студзеня: Антоній Дзям'янка, каталіцкі біскуп, Генеральный вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 21 сакавіка: Айртан Сена, бразільскі аўтагоншчык 5 мая: Айрэн Барклі, амерыканскі баксёр 21 мая: Джэфры Дамер, амерыканскі забойца 10 верасня: Колін Фёрт, брытанскі акцёр 27 верасня: Жан-Марк Бар, французскі акцёр і рэжысёр 8 лістапада: Алег Меньшыкаў, расійскі акцёр тэатра і кіно 3 снежня: Ігар Ларыёнаў, савецкі і расійскі хакеіст

Памерлі 4 студзеня: Альбер Камю, французскі пісьменнік і філосаф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 7.11.1913) 20 лютага: Чарлз Леанард Вулі, англійскі археолаг (нар. 17.4.1880) 24 красавіка: Макс фон Лаўэ, нямецкі фізік (нар. 9.10.1879) 10 мая: Юрый Карлавіч Алеша, рускі савецкі пісьменнік-празаік, паэт, драматург, сатырык (нар. 3.3.1899) 27 мая: Джавахарлал Нэру, прэм’ер-міністр Індыі (нар. 11.11.1889).