Падзеі
3 студзеня: ЗША разарвалі дыпламатычныя адносіны з Кубай. 8 студзеня: Французы на рэферэндуме прагаласавалі за наданне Алжыру незалежнасці. 19 студзеня: Прэзідэнт ЗША Дуайт Эйзенхаўэр перадаў свае паўнамоцтвы Джону Кенэдзі. 31 студзеня: Першы запуск амерыканцамі ў космас жывой істоты — шымпанзэ. 14 лютага: Адкрыты 103-і элемент перыядычнай сістэмы — лаўрэнсій. 12 красавіка: Першы палёт чалавека ў космас (Юрый Гагарын на касмічным караблі «Васток»). 29 ліпеня: Гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 31 ліпеня: Урады Малайзіі, Тайланда і Філіпін стварылі Аб’яднанне Паўднёва-Усходняй Азіі. У Ізраіль прыбыў мільённы імігрант. 6 жніўня: Вывяржэнне вулкана на востраве Трыстан-да-Кунья. 13 жніўня: ГДР зачыніла мяжу паміж Усходнім і Заходнім Берлінам. 17 кастрычніка: Пачаўся XXII з'езд КПСС (праходзіў да 31 кастрычніка), на якім была аб’яўлена задача пабудовы камуністычнага грамадства да 1980 года. У Нью-Ёркскім музеі сучаснага мастацтва выстаўлена карціна Анры Матыса «Човен». Толькі 3 снежня нехта звярнуў увагу, што карціна вісіць дагары нагамі. 3 лістапада: Дэмантаваны помнік Сталіну ў Мінску. 10 лістапада: Горад Сталінград пераіменаваны ў Валгаград. 29 лістапада: Узарваны Гродзенскі фарны касцёл. 19 снежня: Індыя анексавала Гоа.
Нарадзіліся 1 студзеня: Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч 26 студзеня: Уэйн Грэцкі, знакаміты канадскі хакеіст, продкі якога паходзілі з Беларусі 15 ліпеня: Форэст Уітакер, амерыканскі акцёр 9 верасня: Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў, заснавальнік і кіраўнік INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION OF BELARUS 21 верасня: Ганна Іванаўна Кароткіна — беларуская кампазітар (пам. 2019). 7 лістапада: Сяргей Алейнікаў, беларускі футбаліст 18 лістапада: Сяргей Гарлуковіч, беларускі футбаліст, трэнер
Памерлі 21 студзеня: Блез Сандрар, швейцарска-французскі пісьменнік. 6 красавіка: Жуль Бардэ, французскі імунолаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1919). 11 чэрвеня: Архіепіскап Лука (Война-Ясянецкі), рускі хірург, духоўны пісьменнік, епіскап Рускай праваслаўнай царквы, праваслаўны святы, лаўрэат Сталінскай прэміі па медыцыне. 30 чэрвеня: Лі дэ Форэст, амерыканскі вынаходнік. 2 ліпеня: Эрнэст Хемінгуэй, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі. 20 жніўня: Персі Уільям Брыджмен, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы. 20 верасня: Анджэй Мунк, польскі кінарэжысёр.