Падзеі thumb|Выбух касмічнага карабля «Чэленджэр». 13 студзеня: Адкрыты спадарожнік Урана Белінда. 28 студзеня: Амерыканскі касмічны карабель «Чэленджэр» з сям’ю астранаўтамі выбухнуў на 73 секундзе палёту. 3 лютага: Заснавана амерыканская кінастудыя «Pixar». 28 лютага: На цэнтральнай вуліцы Стакгольма забіты прэм’ер-міністр Швецыі Улаф Пальме. 15 красавіка: Авіяцыя ЗША нанесла ўдары па Лівіі. 17 красавіка: Прынята Пастанова ЦК КПСС, паводле якой кожная сям'я ў СССР мела атрымаць асобную кватэру або дом да 2000 года. 26 красавіка: Здарылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электарстанцыі. 3 мая: У нарвежскім горадзе Берген адбыўся 31-ы конкурс песні «Еўрабачанне». 16 мая: У Гродна адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча. 27 чэрвеня: Міжнародны суд у Гаазе вынес рашэнне аб парушэнні ЗША міжнароднага права і суверэнітэту Нікарагуа. 17 ліпеня: У эфіры савецкага тэлебачання падчас трансляцыі тэлемаста Ленінград-Бостан прагучаў выраз «У СССР сексу няма», які стаў крылатым. 2 жніўня: Анімацыйны фільм «Нябесны замак Лапута» рэжысёра Хаяо Міядзакі ўпершыню паказаны ў кінатэатрах Японіі. 11 кастрычніка: У Рэйк’явіку сустрэліся Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў. 3 лістапада: Мікранезія атрымала незалежнасць ад ЗША. 3 снежня: Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган абнародаваў першы бюджэт, які перавышаў трыльён долараў.

Нарадзіліся 15 мая: Ім Тон Хён, карэйскі спартсмен 16 мая: Меган Фокс, амерыканская кінаактрыса 3 чэрвеня: Рафаэль Надаль, іспанскі тэнісіст 21 жніўня: Усэйн Болт, ямайскі лёгкаатлет

Памерлі 23 студзеня: Іозеф Бойс, нямецкі мастак 28 студзеня: Рональд Мак-Нэр, касманаўт НАСА, ЗША (нар.21.10.1950) 18 сакавіка: Бернард Меламуд, амерыканскі пісьменнік 5 мая: Сцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (нар. 15.12.1921) 13 чэрвеня: Бені Гудмен, джазавы кларнетыст і дырыжор, "кароль свінга" 23 чэрвеня: Ежы Путрамант, польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч (нар. 14.11.1910) 31 жніўня: Генры Спенсер Мур, брытанскі скульптар 27 верасня: Кліфард Лі Бёртан, бас-гітарыст гурта Metallica 23 кастрычніка: Эдуард Адальберт Дойзі, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1943) 22 лістапада: Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф 29 лістапада: Кэры Грант, англа-амерыканскі акцёр 15 снежня: Серж Ліфар, французскі харэограф 29 снежня: Андрэй Таркоўскі, расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст (нар. 4.4.1932) 31 снежня: Лідзія Мікалаеўна Князева, руская тэатральная актрыса