Падзеі

5 студзеня: У Мінску заснаваны Дом-музей Ваньковічаў. 24 студзеня: Кампанія «Apple» прадставіла першы персанальны камп’ютар з графічным інтэрфейсам і мышшу, які стаў камерцыйна паспяховым. 7 лютага: Амерыканскі астранаўт Брус Мак-Кэндлес здзейсніў першы выхад у адкрыты космас без страхоўкі. 13 лютага: Канстанцін Чарненка заступіў на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС. 29 красавіка: Фаніпалю нададзены статус гарадскога пасёлка. 7 мая: Стыў Дэвіс другі раз запар выйграў чэмпіянат свету па снукеры. 6 чэрвеня: Савецкім праграмістам Аляксеем Пажытнавым створана камп’ютарная гульня «Тэтрыс». 29 чэрвеня: Уведзена ў эксплуатацыю 1-я лінія Мінскага метрапалітэна. 28 ліпеня: У Лос-Анджэлесе адкрыліся Летнія Алімпійскія гульні 1984. 4 жніўня: Афрыканская краіна Верхняя Вольта змяніла назву на Буркіна-Фасо. 11 жніўня: Адкрыта Салтаўская лінія Харкаўскага метрапалітэна. 14 верасня: Першы ў свеце пералёт праз Атлантычны акіян на паветраным шары выкананы амерыканцам Джо Кітынджэрам. 31 кастрычніка: Забіта Прэм’ер-міністр Індыі Індзіра Гандзі. 8 лістапада: Заснаванне расійскай рок-групы «Гражданская оборона». 20 лістапада: McDonald’s зрабіў 50-мільярдны гамбургер. 3 снежня: Здарылася Бхапальская катастрофа ў Індыі, найбуйнейшая па колькасці ахвяр тэхнагенная катастрофа ў гісторыі. 19 снежня: Падпісана кітайска-брытанская дэкларацыя аб вяртанні Ганконга пад юрысдыкцыю КНР у 1997 годзе.

Нарадзіліся 11 лістапада: Марка Хук, нямецкі баксёр 22 снежня: Basshunter, шведскі спявак, музычны прадзюсар і дыджэй

Памерлі 7 студзеня: Альфрэд Кастлер, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 9 лютага: Юрый Андропаў, савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, генеральны сакратар ЦК КПСС (нар. 1914) 12 лютага: Хуліа Картасар, аргенцінскі пісьменнік 1 сакавіка: Джэкі Куган, амерыканскі кінаакцёр 25 ліпеня: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік, публіцыст (нар. 26.11.1930) 19 кастрычніка: Ежы Папялушка, польскі каталіцкі святар (нар. 14.9.1947)